Каментарый да літургіі
Чалавек, каб жыць, патрабуе штодзённага хлеба. Але яшчэ больш патрабуе Хлеба, які дае жыццё вечнае, — Езуса Хрыста. Адкрыем свае сэрцы на Божае слова, якое мае моц адсланіць у нашай душы голад Бога. А Езус, які прыходзіць да нас у святой Камуніі, перамяняе нашае жыццё, каб, як хлеб, сталася дарам для іншых.
Каментарый да літургіі слова
Сёння літургія слова звяртае ўвагу на тую праўду, што кожны чалавек, асабліва хрысціянін, мае патрэбу не толькі ў хлебе штодзённым жыцця, але і ў хлебе, які падтрымлівае цела і душу.
У першым чытанні і ў Евангеллі мы бачым памнажэнне хлябоў, якое з’яўляецца прэлюдыяй да цуду Эўхарыстыі. Псальміст спявае падзяку Богу за тое, што ўвесь час «адкрывае сваю руку і корміць усіх людзей дасыта».
Давайце адкрыем нашы розумы і сэрцы і паслухаем тое, што Пан хоча нам сказаць.
Малітва вернікаў
Да Бога, які ёсць Любоў, узнясём нашыя малітвы.
1. Молімся за Касцёл Святы, каб прапаведаваў усім людзям праўду аб вечным жыцці.
2. Молімся за Айца Святога Бэнэдыкта XVI, каб заўсёды цешыўся добразычлівасцю сваіх супрацоўнікаў.
3. Молімся за сем’і, каб заўсёды ў іх панавала згода і любоў.
4. Молімся за памерлых, каб маглі радавацца жыццём вечным у небе.
5. Молімся за тых, каго любім, і тых, якіх любім яшчэ мала.
Добры Божа, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
С. Людміла Леўдаровіч MChR
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVІІ Звычайную нядзелю (29 ліпеня)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .