Жыццё чалавека можна параўнаць да малога зерня, якое, укiнутае ў зямлю, памалу ўзыходзіць, расце і становiцца вялiкiм дрэвам. Tаксама i з духоўным жыццём чалавека. Спачатку яно малое, амаль незаўважальнае, aле калi чалавек «супрацоўнічае» з Божай ласкай, узрастае у iм Бог i тады чалавек становiцца паўнавартасным. Tаму будзем прасiць Бога, каб мы ўмелi карыстацца з усiх Яго ласкаў i рaзвівалі ў сабе жыццё Божае.
Але найперш перапросiм Бога за ўсе нашыя грахi, каб годна маглi ўдзельнiчаць у Найсвяцейшай Ахвяры.
Каментарый да лiтургii слова
Сёння Езус кажа кожнаму чалавеку: «У тваю душу я пасадзiў зерне любовi, няхай яно пускае парасткі i расце. Чалавеча, дай яму шанс прынесцi плён, бо як надыйдзе час жнiва, Я буду судзіць вас па вашых плёнах».
Бог пасеяў нас там, дзе мы жывём, таму мы павiнны штодзённа ўзрастаць у веры, надзеi i любовi, прыносячы багаты плён.
Маючы ў сэрцы любоў i Божую ласку, мы не зможам захаваць яе толькі для сябе, а захочам гэтым багаццем дзялiцца з усiмi людзьмi, несучы людзям дабро i радасць.
Малiтва вернiкаў
Усемагутны Божа, без Твайго благаслаўлення не прарасце нават зерне, просiм Цябе, благаславi кожны наш дзень, каб ён прыносiў багаты плён на хвалу Божую
- Езу, цiхі і пакорны, просiм Цябе за Aйца Cвятога Бэнэдыкта XVI і бiскупа Антонiя Дзям’янку, якi распачынае пастырскае служэнне ў Пiнскай дыяцэзii, каб натхнёныя Духам Святым засявалi Божае слова ў сэрцах вернiкаў.
- Езу найсвяцейшы, давяраем Тваей апецы новых святароў i дыяканаў, якiя ахвяроўваюць свае жыццё Табе. Няхай не стамляюцца ў абвяшчэннi Tвайго Валадарства.
- Езу мiласэрны, просiм Цябе за ўсiх блукаючых і не прымаючых слова Божае, каб дзякуючы Тваёй ласцы, як найхучэй увайшлi на дарогу праўды.
- Езу наймiлейшы, просiм Цябе за дзяцей i моладзь нашай краiны, каб заўсёды ўзрасталi ў мудрасцi i былi верныя Табе i Евангеллю.
- Езу — жыццё i змёртвыхпаўстанне нашае, узносiм малiтву за ўсiх нашых памерлых (за кс. Тадэвуша Стэчкоўскага, якi з’яўляўся пробашчам у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Іванаве). Адчынi iм брамы Валадарства Нябеснага.
- Езу найвярнейшы, просiм за нас, удзельнiкаў гэтай святой лiтургii, каб мы заўсёды ведалi, што без Цябе нiчога не можам учынiць i пакладалi надзею ў Тваю дабрыню.
Усемагутны i мiласэрны Божа, дзякуючы Тваёй ласцы, усё няспынна ўзрастае, учынi каб мы заўсёды былі дзецьмi Твайго Касцёла. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.
Марыя Седзянеўская