Пошук

08.06.2012 00:00  
Каментарый да літургіі

Сёння падчас Імшы будзем маліцца аб дарах смеласці і вытрываласці ў

веры. Каб мы ніколі не хаваліся ад міласэрнага Бога, нават калі зграшылі, а шчыра вызнавалі свае правіны і імкнуліся з’яднацца з Ім.

«Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, хто ж вытрывае, Пане?»

Каментарый да літургіі слова

«Калі валадарства раздзеліцца само ў сабе, не можа выстаяць такое валадарства. І калі дом раздзеліцца сам у сабе, не можа выстаяць такі дом».

Езус сёння вучыць нас еднасці. У штодзённым жыцці так ёсць, што нават розныя дробныя рэчы могуць псаваць настрой, выклікаць незадаволенасць. Асабліва гэта характэрна ў сем’ях. І калі прыняць сям’ю за маленькае Валадарства, але раздзеленае спрэчкамі, непаразуменнямі, то яно не можа выстаяць у жыцці.

Папросім сёння Бога, каб дапамог нам быць заўсёды адзіным Валадарствам

Божым, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія сустракаем на сваім шляху.

Малітва вернікаў

Як маці і браты, чакаючыя звонку, пакорна просім нашага Бога:

  1. Езу, прыйдзі ў нашае жыццё і ўчыні, каб мы заўсёды бачылі ў кожным чалавеку Твой вобраз
  2. Езу, дапамажы ў нашым нявер’і
  3. Молімся за студэнтаў, якія здаюць экзамены, каб добры Бог суправаджаў іх заўсёды і даваў упэўненасць і супакой
  4. Молімся за людзей самотных, каб зразумелі, што Хрыстус ёсць побач у кожную хвіліну жыцця
  5. Молімся за дзяцей, якія маюць канікулы, каб і ў гэты час памяталі пра патрэбу з’яднання з Богам у малітве
  6. Божа, Ты сказаў: «Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці». Дык дапамажы нам заўсёды выконваць Тваю волю, нават калі гэта цяжка.

Рэгіна Атрашкевіч

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.