Пяцідзясятніца — вельмі старажытнае свята. У гэты дзень Езус Хрыстус спаслаў на апосталаў Святога Духа. Адзінcтва хрыcціянаў‚ злучаных у Святым Духу, і ёcць Касцёл‚ заcнаваны ў дзень Пяцідзяcятніцы. Важны момант духоўнага шляху — Унебаўшэсце Пана. Толькі ў гэтую хвіліну апоcталы зразумелі‚ што Валадарcтва Езуса не з гэтага cвету. Збаўчы шлях Хрыcта здзейcнены, і Ён узышоў да хвалы Божай. Дух Святы напаўняе Касцёл і cэрцы вернікаў і вядзе нас да Айца.
Каментарый да літургіі слова
«Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас!»
Літургія слова паказвае нам пакліканне кожнага хрысціяніна — быць апосталам у жыцці. Для гэтага не абавязкова быць духоўнай асобай. Сведчыць пра любоў Бога, пра Яго міласэрнасць можна сваімі адносінамі да людзей.
Адкрыемся на прыняцце Святога Духа, каб Ён перамяніў і размякчыў нашыя каменныя сэрцы.
Малітва вернікаў
Сабраўшыся разам, як апосталы, каб прабываць у малітве, просім Усемагутнага Бога:
- Просім аб дары еднасці для ўсіх хрысціянаў, каб сапраўды складалі адну аўчарню, у якой адзіны пастыр — Езус Хрыстус.
- Молімся за дзяцей, якія хутка прыступяць да святой Камуніі, каб паяднанне з Хрыстом працягвалася ўсё іх жыццё.
- Молімся за дыяканаў, якія ў хуткім часе атрымаюць сакрамэнт святарства, каб іх служэнне і жыццё былі прыкладам веры.
- Молімся за людзей, якія працуюць у нядзелю і святы, каб не занядбоўвалі ўдзел у святой Імшы.
- Просім, Пане, спашлі нам свайго Святога Духа, каб мы маглі годна служыць Табе, кожны сваімі дарамі.
Прыйдзі, Дух Святы, Дух мудрасці і ўмеласці, Дух розуму і рады, каб мы, мужна вызнаючы хрысціянскую веру з бояззю, але і з даверам, удзельнічалі ў Вячэры Панскай.
Падрыхтавала Рэгіна Атрашкевіч