Пошук

01.05.2017 12:45  

Чытанні >>>

Каментарый да літургіі

Нядзельная cвятая Імша — гэта асаблівы момант спаткання з Богам. Ён першы нас кліча, але ад нас залежыць, ці адбудзецца гэтае спатканне. Сам вялікі Бог хоча карміць нас сваім Словам і Целам, і гэтаму зайздросцяць нават анёлы ў небе. Ці ўсведамляем мы веліч свайго хрысціянскага паклікання? Можа, для нас гэта проста традыцыя?

«Хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго», — кажа Хрыстус. Прыходзім на нядзельную святую Імшу, таму што хочам знайсці сапраўднае жыццё, поўнае сэнсу! Няхай Міласэрны Айцец узмацняе нашую веру, каб мы не марнавалі каштоўныя дары нашага Пана.

Каментарый да літургіі слова

Сёння ў літургіі слова Езус кажа сваім Апосталам: «Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне».

У гэтых словах гучыць канкрэтнае пытанне: ці вартыя мы Хрыста? Каго ці што мы любім у жыцці больш? Ці на першым месцы Хрыстус?

Але нават калі роспач ці смутак напаўняе нашае сэрца з-за нашых грахоў ці слабасцяў, мы не павінны паддавацца, бо міласэрнасць Бога большая! Ён ведае нашыя слабасці і смутак, Ён аддаў за нас сваё жыццё! Няхай Дух Святы кіруе намі, каб у сваім жыцці мы прыносілі большую Божую хвалу!

Малітва вернікаў

Даверым усемагутнаму Богу ў малітве патрэбы нашы і ўсяго свету.

  1. Молімся за Святога Айца Францішка, каб яго навучанне і прыклад жыцця былі знакам Божай любові да кожнага чалавека. Цябе просім...
  2. Молімся за Святы Касцёл, каб сярод заганаў гэтага свету быў светачам праўды і міласэрнасці. Цябе просім...
  3. Молімся за тых, хто кіруе нашай краінай, аб мудрасці і любові ў выкананні сваіх абавязкаў. Цябе просім...
  4. Молімся за дзяцей і моладзь, каб, умацаваныя добрым прыкладам старэйшых, былі заўсёды верныя Хрысту. Цябе просім...
  5. Молімся за тых, хто цяпер знаходзіцца ў адпачынку, каб гэты час яшчэ больш наблізіў іх да Хрыста. Цябе просім...
  6. Молімся за нас, каб у сваім штодзённым жыцці ўсцяж адчувалі прысутнасць жывога Бога. Цябе просім...

Божа, Ты аказваеш нам сваю любоў, выслухай нашыя малітвы і ўчыні, каб нашае жыццё было згоднае з вызнаванай верай. Праз Хрыста, нашага Пана. Амэн.

Падрыхтавала с. Таццяна Гмыза SJE

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа