Пошук

11.04.2017 09:30  

Каментарый да літургіі

Пасхальныя таямніцы і дзеянне Жывога Бога — гэта самае галоўнае ў нашай веры! Хрысціянства — гэта не збор законаў ці нормаў, але адносіны з Жывым Богам, які дзейнічае ў нашым штодзённым жыцці.

Дапамогай у гэтых адносінах з’яўляецца святая Імша, бо тут Хрыстус аддае за нас Сябе, Ён чакае кожнага на гэтай таямнічай сустрэчы.

Будзьма цаніць кожны момант спаткання з Хрыстом у Эўхарыстыі, размаўляючы з Ім пра нашыя справы, радасці, турботы і праблемы. У Ім нашая надзея і сіла. Сёння Езус перамог смерць, і як Добры Пастыр ідзе шукаць кожнага з нас!

Каментарый да літургіі слова

Вучні прыходзяць да магілы і бачаць адсунуты камень. Колькі бывае ў жыцці сітуацый, калі Бог пачынае дзейнічаць, а мы не разумеем, што адбываецца. У такія хвіліны мы павінны даверыцца Хрысту і дазволіць Яму дзейнічаць у нашым жыцці.

Ён сам пачне аб’яўляць Сябе, як аб’явіў Сябе вучням пасля Уваскрасення. Езус прынёс нам вялікую радасць – Ён падараваў нам надзею і збаўленне! Няхай Яму будзе вечная Слава!

У святы дзень Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, нашага Пана, з радасцю ўзносім да Усемагутнага Бога свае малітвы:

  1. Молімся за святы Касцёл, каб абвяшчаў свету Змёртвыхпаўстанне Хрыста і быў сведкам Яго перамогі над смерцю.
  2. Молімся за святога Айца Францішка, біскупаў і святароў, каб у цяжкія хвіліны жыцця яны неслі вернікам радасць Змёртвыхпаўстання.
  3. Молімся за ўсіх, хто ў Велікодную ноч прыняў сакрамэнт хросту, каб заўсёды былі верныя пакліканню да хрысціянскага жыцця.
  4. Молімся за людзей самотных, адзінокіх, пакінутых і хворых, каб ласка адкуплення ўмацавала іхнія сілы і надзею на Змёртвыхпаўстанне.
  5. Молімся за нашу Эўхарыстычную супольнасць, каб удзел у велікодных таямніцах Хрыста аднавіў нашую свядомасць прыналежнасці да Касцёла.
Божа, наш добры Ойча, у сённяшнюю ноч ты ўваскрасіў з памерлых свайго сына, дазволь нам, Тваім дзецям, праз удзел у таямніцы адкуплення, дасягнуць ласкі Змёртвыхпаўстання. Амэн.

с. Таццяна Гмыза SJE

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця