Пошук

06.04.2017 17:30  

Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові.

Каментарый да літургіі

У гэтую нядзелю пачынаецца апошні тыдзень Вялікага посту, так званы Вялікі тыдзень. З сённяшняга дня мы будзем разважаць пра таямніцу мукі і смерці Хрыста ў межах падрыхтоўкі да Дня Крыжа, якім з’яўляецца Вялікая пятніца.

На пачатку літургіі адбудзецца благаслаўленне пальмаў на ўспамін пра ўваход Хрыста ў Ерузалем. Асаблівае значэнне мае літургія слова і яе кульмінацыйны момант — чытанне Мукі Пана. Уся літургія сённяшняга дня падкрэслівае аспект ахвяры, якую склаў Езус Хрыстус, прынізіўшы самога Сябе і будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай.

Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові.

Каментарый да літургіі слова

Уся літургія слова Пальмовай нядзелі арыентаванана апісанне Мукі Пана. У гэтым годзе мы пачуем апісанне Яго мукі з Евангелля паводле святога Мацвея. Першае чытанне з кнігі прарока Ісаі дае нам карціну слугі Госпада. Ён даў плечы свае тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду Яго, а аблічча свайго не адвярнуў ад зняваг і аплявання. У другім чытанні з паслання святога Паўла да Філіпянаў перад нашымі вачыма паўстае слуга Хрыста, які прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці.

Малітва вернікаў

  • Езу Хрыстэ, молімся за святы Касцёл, каб служыў усім людзям, кіруючыся Тваім прыкладам. Цябе просім...
  • Езу Хрыстэ, молімся за людзей, якія маюць уладу, каб яны заўсёды памяталі, што ўлада грунтуецца на пакоры. Цябе просім...
  • Езу Хрыстэ, молімся за людзей, якія даўно не прыступалі да сакрамэнту пакаяння, каб усвядомілі свой грэх і выкарысталі час посту для навяртання. Цябе просім…
  • Езу Хрыстэ, молімся за хворых церпячых, каб у Тваім крыжы яны знаходзілі сілы да жыцця. Цябе просім...
  • Езу Хрыстэ, просім Цябе за памерлых, каб яны атрымалі адкупленне і хвалу неба. Цябе просім...
  • Езу Хрыстэ, молімся за нас, каб мы заўсёды служылі Богу і бліжнім. Цябе просім...

С. Людміла Леўдаровіч MChR




Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця