Пошук

24.03.2017 10:38  

Каментарый да літургіі

Перажываем час Вялікага посту. Час, калі Езус шукае нас і звяртаецца са Сваім Словам. Напачатку Святой Літургіі суцішымся і задумаемся, як перажываем гэты час. Ці штосьці пачало змяняцца ў нашым жыцці? Ці дае плён наш пост, малітва і міласціна?

«Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння». А далей Ён пачынае дзіўным чынам лячыць хворага. Можам быць упэўненыя, што Езус нас бачыць, ён бачыць кожную нашую хваробу і праблему. Ці дазволім мы дакрануцца да сябе? Ці дазволім вылечыць сябе?

Каментарый да літургіі слова

«Ён жа сказаў: Веру, Пане, — і пакланіўся Яму».

Сённяшнее Евангелле прадстаўляе нам цуд аздараўлення сляпога. Можа, здзівяць нас незвычайныя дзеянні Езуса падчас аздараўлення. Няўжо не мог Ён проста дакрануца? Мы таксама можам параўнаць сябе з хворым, якога лечыць і аздараўляе Хрыстус. І таксама Ён можа рабіць гэта дзіўным і незразумелым чынам. Нягледзячы на гэта, мы павінны давяраць Яму, слухаць Яго Слова і разважаць у нашым сэрцы. Даверым Хрысту кожную нашу хваробу і папросім Яго дзейнічаць у нашым жыцці!

Перажываючы час вялікага Посту і поўныя святога запалу, узнясём свае малітвы і просьбы:

  • Молімся за святы Касцёл, каб нёс людзям Божае прабачэнне і надзею на новае жыццё
  • Молімся за спаведнікоў, каб усім духоўна прыгнечаным яны ўмелі дапамагчы і перадаць Божае суцяшэнне
  • Молімся за нашую Краіну, каб будавала сваю будучыню на хрысціянскіх каштоўнасцях
  • Молімся за тых, дзякуючы каму мы прыйшлі да веры, каб Бог узнагародзіў іх і адарыў сваім благаслаўленнем
  • Молімся за сляпых людзей, каб іх падтрымлівала надзея на уваскрасенне і на радасць будучага жыцця ў вечнасці
  • Молімся за нас, каб мы дазволілі Богу вылечыць усе нашыя раны

Узглянь, Пане, на нас, якія стаяць перад табою, і абудзі ў нашых сэрцах імкненне да святасці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

С. Таццяна Гмыза SJE

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа