Пошук

22.02.2017 14:54  

Сённяшняе Евангелле заклікае нас верыць у Божы Провід у матэрыяльных рэчах, таму што Бог ніколі не пакіне чалавека. Мы павінны спачатку клапаціцца пра справы Божыя і лёс Божага Валадарства на зямлі, а ўсё іншае атрымаем ад Бога.

Каментарый да літургіі

Сярод розных клопатаў у нашым жыцці мы прыходзім на святую Імшу, таму што ўпэўненыя — Бог клапоціцца пра нас. Ён хоча нашага дабра і ніколі нас не пакіне. Няхай гэта я Найсвяцейшая Ахвяра будзе знакам даверу Богу, які трымае наш лёс у сваіх руках і ведае, што нам неабходна для добрага жыцця.

Часта мы так мала давяраем Яму. Мы клапоцімся больш пра матэрыяльнае жыццё, чым духоўнае. Перапросім Бога за адсутнасць даверу, бо Ён нас ніколі не пакіне.

Каментарый да літургіі слова

Сённяшняе Евангелле заклікае нас верыць у Божы Провід у матэрыяльных рэчах, таму што Бог ніколі не пакіне чалавека. Мы павінны спачатку клапаціцца пра справы Божыя і лёс Божага Валадарства на зямлі, а ўсё іншае атрымаем ад Бога. Людзі, аднак, адмянілі іерархію каштоўнасцяў, таму Святы Павел вучыць нас, што Бог — суддзя, і Ён будзе ацэньваць нашае стаўленне да духоўных і матэрыяльных спраў.

Малітва вернікаў

Бог ведае, што нам трэба, таму з даверам прадставім нашыя просьбы:

  • Молімся за Святы Касцёл, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
  • Молімся за Святога Айца, біскупаў і святароў, каб моцаю Духа Святога кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
  • Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
  • Молімся за памерлых, каб асягнулі шчасце прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
  • Молімся за нас, сабраных каля алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым Словам і Эўхарыстычным Хлебам, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашы малітвыя, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа