Пошук

22.12.2016 17:09  

Каментарый да літургіі

Сёння мы перажываем вялікі дзень, непаўторную радасць, што Бог прамовіў праз свайго Сына. Мы прыйшлі, каб пачуць Яго голас, каб забраць Яго дадому, у сваё сэрца. Гэтае маленькае дзіця з’яўляецца вечным Словам, Богам і Валадаром усяго свету. Няхай радасць з Божага Нараджэння напоўніць нашыя сэрцы. Няхай гэтая ахвяра будзе знакам таго, што Ён прыходзіць да сваіх, а свае Яго прымаюць як Бога, Збаўцу і Караля.

Каментарый да літургіі слова

Сын Божы - вечнае Слова - стаў чалавекам, каб людзі сталі сынамі Бога. Хрыстус з'яўляецца канчатковым Словам Бога да людзей і Збаўцам. Хто слухае Хрыста, становіцца Божай святыняй. Ён падобны да святыні на Сіёне, у якую вяртаецца Пан, як гаворыць прарок Ісая. Таму паслухаем словы Хрыста, якія даюць нам збаўленне і маюць уладу перамяніць нашае жыццё.

Малітва вернікаў

Богу, які стаўся Чалавекам дзеля нашага збаўлення, узнясём нашыя просьбы:

1. Молімся за святы Касцёл ва ўсім свеце, каб мог усюды ў  сакрамэнтальных знаках абвяшчаць прыйсце Бога да чалавека. Цябе просім…
2. Молімся аб трывалым супакоі для свету, каб перамагло дабро, праўда і  справядлівасць. Цябе просім…
3. Молімся за за ўсіх бяздомных, адзінокіх і бедных, каб знайшлі суседзяў, якія адкрыюць свае сэрцы і дамы. Цябе просім…
4. Молімся за хворых, каб атрымалі ласку здароўя і ў поўнай меры ўдзельнічалі ў радасці, якую прыносіць Збаўца. Цябе просім…
5. Молімся за памерлых, каб  атрымалі радасць жыцця вечнага ў небе. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных ля алтара Пана, каб мы сталі дзецьмі Бога, якія паверылі, што нарадзіліся ад Бога. Цябе просім…

Божа, Ты - нашае жыццё. Ты з любові да людзей і дзеля нашага збаўлення  даў нам Слова Прадвечнае, якое сталася Целам. Пачуй і выслухай нашыя малітвы, якія мы да цябе заносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа