Каментарый да літургіі
Сёння мы перажываем I нядзелю Адвэнту, пачынаем новы літургічны год. Для хрысціян Адвэнт азначае прыйсце Хрыста ў чалавечым целе – Уцелаўленне, як і Яго паўторны прыход. Адвэнт – гэта час чакання Таго, які павінен прыйсці і які ўжо прыходзіць. Не змарнуйма гэтага часу, асабліва калі сённяшні свет хоча скіраваць нашыя думкі толькі на матэрыяльнае. Будзем спрабаваць не згубіць з вачэй таго, што найважнейшае ў падрыхтоўцы да святаў Божага Нараджэння. Гэта сустрэча з Тым, які стаў чалавекам, каб нас зрабіць Божымі дзецьмі і наблізіць да сябе.
Каментарый да літургіі слова
Думка аб паўторным прыйсці Хрыста з'яўляецца галоўнай тэмай сённяшняй нядзелі. Яго вяртанне на зямлю будзе нечаканае. Евангелле заклікае нас чуваць. Гэтым няспынным чуваннем з'яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі. Праз яе сёння прыходзіць да нас Бог і надыходзіць нашае збаўленне, як вучыць св. Павел. Уважліва паслухаем словы, што кіруе да нас Пан.
Малітва вернікаў
Богу, які запрашае нас да эўхарыстычнага стала, занясём нашыя просьбы:
1. Молімся за Касцёл святы, каб паказаў усяму свету, што Бог – гэта адзіная крыніца дабра, міласэрнасці і любові. Цябе просім...
2. Молімся за святароў, каб прапаведвалі і сведчылі аб вялікай любові Бога да чалавека. Цябе просім...
3. Молімся аб ласцы навяртання для людзей, якія даўно не прыступалі да сакрамэнту пакаяння. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб атрымалі радасць жыцця вечнага. Цябе просім...
5. Молімся за нас, сабраных на Эўхарыстыі, каб мы ў паставе малітвы і чування чагалі прыйсця Хрыста. Цябе просім...
Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на I нядзелю Адвэнту (27 лістапада)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .