Каментарый да літургіі
Эўхарыстыя – сэрца Касцёла, таму што Бог – жывы і ўсе для Яго жывуць. З годнасцю дзяцей Божых, прымаючы святыя Дары – Цела і Кроў Хрыста, – мы маем надзею на вечнае жыццё.
Верым таксама, што і нашы продкі, якія ўжо пакінулі гэты свет, перайшлі да жыцця вечнага. Таму збіраемся сёння на нядзельнай літургіі, каб праславіць Бога Усемагутнага, які ратуе, вызваляе з путаў граху і дае надзею на жыццё ў Нябесным Валадарстве.
Каментарый да літургіі слова
Валадар свету ўваскрасіць нас да вечнага жыцця
Калі мы сваю надзею ўскладаем на Бога і жывём паводле Ягоных запаведзяў, то да нас не можа дакрануцца ніякі страх, нават калі людзі будуць нас катаваць, забіваць і спрабаваць знішчыць смяротнае цела. Маючы давер да Бога і спадзеючыся на Яго міласэрнасць, праз Бога будзем ажыўленыя, Ён умацуе нас і захавае ад злога.
Верым у тое, што мёртвыя ўваскрэснуць, таму што Бог не ёсць Богам мёртвых, але жывых.
Малітва вернікаў
Ойча Нябесны, праслаўляючы Тваю Веліч, Моц і Усемагутнасць, узносім зараз да Цябе нашыя просьбы:
1. Молімся за святы Каталіцкі Касцёл, каб няспынна абвяшчаў усяму свету праўду аб уваскрасенні Езуса Хрыста. Цябе просім…
2. Молімся за Айца Святога Францішка, усіх біскупаў і святароў, каб у сэрцах хрысціян абуджалі надзею на вечнае жыццё. Цябе просім…
3. Молімся за тых, хто прабывае ў смутку і роспачы, каб паверылі, што ім у жыцці спадарожнічае добры і міласэрны Езус. Цябе просім…
4. Молімся за тых, хто ўжо шмат гадоў не прыступае да споведзі, каб Збаўца прытуліў іх да свайго міласэрнага Сэрца і абудзіў прагненне да навяртання. Цябе просім…
5. Молімся за ўсіх канаючых і памерлых, каб Бог у сваёй Міласэрнасці адарыў іх радасцю вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім…
6. Молімся за нас саміх, каб мы аказвалі міласэрнасць іншым людзям і штодзённа сваімі малітвамі дапамагалі ў ратаванні душаў, якія яшчэ пакутуюць у чыстцы. Цябе просім…
Прымі, добры Божа, нас, якія зараз стаім перад Тваім абліччам, выслухай нашы пакорныя малітвы і ў сваёй любові аднаві ў сэрцах нашых надзею на вечнае жыццё. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХII Звычайную нядзелю, Год С (6 лістапада)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .