Пошук

28.10.2016 12:28  

Каментарый да літургіі

«Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае».

Збірае нас Хрыстус сёння вакол свайго алтара, каб мы, умацаваныя Божым словам і святымі Дарамі, няспынна ўзрасталі ў веры і сваім хрысціянскім жыццём сведчылі бліжнім пра бязмежную Божую любоў і міласэрнасць.

Каментарый да літургіі слова

«Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула».

Езус Хрыстус, міласэрны Збаўца, прыходзіць сёння да кожнага з нас, не зважаючы на асобу, на знешні выгляд чалавека. Ён набліжаецца да кожнага грэшнага чалавека, каб яго ўратаваць, а не асудзіць; каб прабачыць грахі і паказаць сапраўдны шлях да навяртання праз перамену ўласнага жыцця і любоў да бліжніх.
 
Малітва вернікаў

Езус сёння выходзіць нам насустрач са сваёй любоўю і міласэрнасцю. З’яднаемся з Ім у даверлівай малітве да Бога-Айца:

1. За святы Касцёл, каб сярод цяжкасцяў, з якімі ён сутыкаецца, ён адважна абвяшчаў Добрую Навіну пра Божую любоў і міласэрнасць. Цябе просім…
2. За хрысціян, якія зацвярдзелі ў сваім нявер’і, каб ласка міласэрнага Езуса змагла пераадолець іх супраціўленне. Цябе просім…
3. За людзей, якія несумленнай працай і дрэннымі паводзінамі садзейнічаюць аслабленню ўласнай Айчыны, каб яны змянілі сваё жыццё. Цябе просім…
4. За дачок і сыноў, якія раняць сэрцы сваіх бацькоў, каб вярнуліся на добры шлях праведнасці і паслухмянасці. Цябе просім…
5. За ўсіх церпячых і хворых, каб праз свой крыж яны ўдзельнічалі ў збаўчай справе Езуса Хрыста. Цябе просім…
6. За душы, якія пакутуюць у чыстцы за свае правіны, каб яны хутчэй атрымалі ласку далучэння да нябеснай хвалы. Цябе просім...
7. За нас, прысутных на эўхарыстычнай літургіі, каб мы, па прыкладу Закхея, заўсёды прагнулі сустрэчы з Езусам і не вярталіся да ранейшых грахоў. Цябе просім…

Ойча Спрадвечны, выслухай усе нашы шчырыя просьбы, якія мы зараз узносім да Цябе праз Твайго наймілейшага Адзінароднага Сына, Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця