Каментарый да літургіі
Сёння, сабраўшыся на святой Імшы, заклікайма Пана з даверам у малітве. Няхай наша трывалая просьба будзе падобная да ўзнятых рук Майсея. Пан Бог сам возьме нас у абарону, каб мы не аслаблі ў ёй.
Знакам трывалай малітвы з’яўляецца Эўхарыстыя, таму мы кожную нядзелю адзначаем гэтую святую таямніцу прысутнасці нашага Пана і ўзносім з Езусам да Айца нашы просьбы.
Каментарый да літургіі слова
Слова Божае заклікае нас трываць у малітве. Прыкладам такой малітвы з'яўляецца ўдава з Евангелля і ўзнятыя рукі Майсея. Давайце трымацца слова Божага, таму што гэта наша сіла і дапамога на шляху да навяртання.
Малітва вернікаў
З упэўненасцю, дадзенай Хрыстом, што Бог прыме нас у абарону, звернемся да Яго ў нашых малітвах.
1. Молімся, каб Касцёл быў месцам трывалай малітвы, выпрошваючы дар збаўлення людзям ва ўсім свеце. Цябе просім...
2. Молімся аб благаслаўленні і дарах Божай ласкі для Папы Францішка, нашага біскупа ... і ўсіх святароў. Цябе просім...
3. Молімся за місіянераў, каб, абвяшчаючы Евангелле, дапамагалі іншым людзям спазнаць любоў і міласэрнасць Хрыста. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
5. Молімся за нас, каб мы былі трывалымі ў малітве і ўдзячнымі за ўсе дары Божыя. Цябе просім...
З усім Касцёлам просім Цябе, Ойча, выслухай малітвы і ўмацуй нашу веру. Праз Хрыста, Пана нашага.
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXIX Звычайную нядзелю, Год С (16 кастрычніка)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .