Пошук

08.06.2016 15:58  

Каментарый да літургіі

Кожная Эўхарыстыя нагадвае нам пра таямніцу Божай любові да чалавека, які прынёс у ахвяру Сына свайго Адзінароднага, каб праз смерць на крыжы нас выратаваць ад няволі граху і адчыніць брамы неба. Кожная Святая Імша з'яўляецца абнаўленнем гэтай таямніцы, якая здзейснілася на крыжы. Эўхарыстыя для кожнага хрысціяніна — гэта ўрок прабачэння і любові да ворагаў. Толькі той можа сапраўды любіць, хто шчыра даруе віну свайму брату.

Каментарый да літургіі слова

У першым чытанні з Другой кнігі Самуэля мы бачым прызнанне Давіда ў сваім граху. Прызнанне віны дае жыццё — прабачэнне. Прабачэнне і апраўданне зла, якое здзяйсняецца людзьмі, магчыма толькі праз веру ў Езуса Хрыста, а не праз закон. Аб прабачэнні праз веру кажа нам сёння  святы Павел ў другім чытанні. У Евангеллі паводле Лукі мы будзем  ўдзельнікамі даравання ўсіх вінаў жанчыне, якая слязьмі жалю за свае грахі абмыла ногі Езуса.

Малітва вернікаў

Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай занясём нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім...
4. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.