Пошук

24.03.2016 21:19  

Каментарый да літургіі

“Хваліце Пана, бо Ён добры, *
бо навекі міласэрнасць Ягоная”.


Сёння мы становімся сведкамі збаўлення свету, дадзенага Богам. Хрыстус уваскрос! Праз гэтую падзею можам яшчэ глыбей зразумець клопат Пана пра нас і Ягоную міласэрнасць, нягледзячы на ўсе перашкоды. Нявартыя на першы погляд людзі становяцца любімымі дзецьмі. Сёння мы маем магчымасць не толькі радавацца з падзеі Уваскрасення, але таксама і дзякаваць Богу за прысутнасць у нашым жыцці і вялікі дар збаўлення.

Каментарый да літургіі слова

“Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас,
таму будзем святкаваць у Пану.…”


У Евангеллі сёння нам прадстаўлены падзеі раніцы, калі вучні, змучаныя і, здавалася б, разбітыя падзеямі апошніх дзён, з усёй адданасцю і шчырасцю бягуць шукаць Пана і свайго Настаўніка, яшчэ не ведаючы, як мы цяпер ведаем, пра таямніцу збаўлення свету. Але, нягледзячы ні на што, іх жаданне быць з Езусам можа да глыбіні сэрца здзіўляць. Давайце ж вучыцца ад першых вучняў Хрыста, якія з сапраўднай адданасцю і любоўю бягуць шукаць Езуса, яшчэ не ведаючы, што Ён сапраўды ўваскрос! Спяшаймася жыць так, як гэта наказаў нам Бог.

Малітва вернікаў

Езус Хрыстус Уваскрослы з’яўляецца святлом для свету, праз Яго ўзнясём нашыя пакорныя малітвы:

  • Молімся за ўвесь Касцёл, каб крочыў шляхам збаўлення, прыклад якога нам даў Хрыстус.
  • Молімся за Папу Францішка, усіх біскупаў, святароў і дыяканаў, каб, годна выконваючы свае абавязкі на зямлі, мелі перад сабой вобраз Уваскрослага Хрыста.
  • Молімся за краіны, у якіх пераследуюцца хрысціяне, каб у іх запанавала любоў, цярплівасць і міласэрнасць.
  • Молімся за людзей, церпячых ад цяжкіх хваробаў, каб заўсёды адчувалі прысутнасць і падтрымку Езуса Хрыста.
  • Молімся за ахвяр тэрарыстычных актаў, каб Бог падтрымаў жывых праз людзей добрай волі, а памерлых прыняў у сваё Валадарства.
  • Молімся за ўсіх хрысціян, каб годна перажывалі свята Вялікадня.
  • Молімся за ўсіх новаахрышчаных, каб, слухаючы ў сваім жыцці Бога, крочылі шляхам любові.
  • Молімся за нас, тут сабраных, каб нашая вера, надзея і любоў ўзрасталі, дзякуючы глыбокаму перажыванню Уваскрасення Хрыста.


Усемагутны Божа, дапамагай нам у кожную хвіліну яднацца глыбей і глыбей з Табой, крыніцай Святла і Жыцця, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Рэгіна Рудкоўская

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця