Пошук

02.03.2016 15:34  

Каментарый да літургіі

Навяртанне – гэта працэс, які доўжыцца ўсё жыццё. Заўсёды першы крок да нас робіць Бог, багаты ў сваёй міласэрнасці. Прымірэнне і любоў з’яўляюцца Яго воляй, якія ляжаць у аснове дзеяння чалавека, які хоча ізноў вярнуцца да Бога і быць з Ім.

Падчас кожнай Эўхарыстыі чалавек сустракаецца з міласэрным Айцом, які прынёс у ахвяру свайго Сына – ахвяра Езуса Хрыста на крыжы за нашы грахі і грахі свету. Езус памёр, каб мы маглі нарадзіцца да жыцця, жыцця з Богам Айцом у Нябесным Валадарстве.

Як блудны сын, вызнаем перад Айцом наш грэх, каб атрымаць прабачэнне, і праславім з удзячнасцю за тое, што ўвесь час даруе нам непаслухмянасць.

Каментарый да літургіі слова


Божае слова апавядае нам сёння, як Выбраны народ святкаваў першую Пасху ў Зямлі абяцанай. У шматлікіх і розных сітуацыях гэты народ перажываў дабрыню Бога. Таксама блудны сын і міласэрны айцец з Евангелля ўказваюць нам праўду, што Бог – гэта Айцец кожнага народа і кожнага з нас, Ён заўсёды даруе і заўсёды чакае нашага вяртання.

Малітва вернікаў

Да Бога праз Езуса Хрыста, які аказвае свету сваю міласэрнасць, узнясём нашыя малітвы.

1. Молімся за Касцёл святы, каб служыў усім людзям паводле прыкладу Хрыста. Цябе просім...
2. Молімся за людзей, якія маюць уладу, каб яны заўсёды памяталі, што ўлада грунтуецца на пакоры. Цябе просім...
3. Молімся за хворых і пакутуючых людзей, каб яны ў крыжы Езуса знайшлі сілы да жыцця. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб спазналі адкупленне правінаў і хвалу неба. Цябе просім...
5. Молімся за нас саміх, каб Вялікі пост быў для нас часам ачышчэння і далучэння да Хрыста. Цябе просім...

Божа, вялікі ў сваёй міласэрнасці, пачуй нашыя малітвы, якія мы Табе з пакорай прадставілі. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.