Пошук


26.02.2016 14:12  

Каментарый да літургіі

“Благаславі, душа мая, Пана *
і не забывай пра ўсе Яго дабрадзействы”


Сёння, у ІІІ нядзелю Вялікага посту, да нас скіроўваюцца словы з Кнігі Зыходу, дзе Бог, размаўляючы з Майсеем, паказвае і нам сваю любоў і міласэрнасць, — Пан заўсёды памятае і клапоціцца пра людзей, якіх стварыў. Праз другое чытанне ж святы Павел нагадвае нам пра пакору і адказнасць за свае дзеянні і думкі, вяртаючыся прыкладам да часоў Майсея.

Каментарый да літургіі слова

“Пакайцеся, — кажа Пан, — бо наблізілася Валадарства Нябеснае”

У Евангеллі сёння сам Езус прамаўляе да нас на першы погляд жорсткімі словамі: «калі не пакаецеся, усе таксама загінеце». Ці ж з’яўляецца гэта спробай запалохаць? Не зусім так: хутчэй праявай любві і паказваннем сапраўднай рэчаіснасці, якая можа стацца з кожным чалавекам без выключэння, калі ён адвернецца ад Бога.

Малітва вернікаў

Усім сэрцам просім Бога Усемагутнага:

  • Молімся за Святы Касцёл, каб узрастаў у супольнай любові.
  • Падтрымай Папу Францішка, усіх біскупаў, святароў і дыяканаў, каб хапала сілаў і жадання на выкананне штодзённых паслугаў верным.
  • Дадай уладам усіх краін разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту грамадзян.
  • Молімся за ўсіх, хто церпіць ад вайны і прыродных катаклізмаў, каб атрымлівалі патрэбную падтрымку і ніколі не сумняваліся ў Божай любові.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нам, прысутным ля Твайго алтара, каб мы, наследуючы прыклады папярэдніх часоў, былі свядомыя і адказныя за свае дзеянні ў сучасным свеце.


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Рэгіна Рудкоўская

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа