Пошук

10.02.2016 16:43  

Каментарый да літургіі

Час Вялікага посту з’яўляецца для нас часам пакаяння і навяртання. Таксама ён павінен нас наблізіць да Бога і дапамагчы нам узгадаць уласную мізэрнасць у параўнанні са Стварыцелем.

Асаблівым момантам перажывання святога часу посту з’яўляецца нядзельная літургія. Яна дае нам неабходныя сілы, умацоўвае нас на гэтым нялёгкім шляху.

Няхай сённяшняя Эўхарыстыя будзе выразам нашай гатоўнасці змяняць на лепшае нашае жыццё.

Каментарый да літургіі слова

“Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”.

Літургія слова нагадвае нам пра неабходнасць посту ў нашым жыцці. Сваім постам на працягу сарака дзён Езус дае нам прыклад, каб і мы пасцілі.
 
Таксама Бог перасцерагае нас, што не мінуць спакусаў, нават калі абмяжоўваем сябе ў нечым. Дапамогай з’яўляецца Святое Пісанне, якое павінна стаць для нас неабходным, як і ежа. Тут мы знойдзем сапраўднае святло, сілу і мудрасць.

Няхай словы Евангелля дапамогуць нам на шляху пакаяння і навяртання.

Малітва вернікаў

У час Вялікага посту, час пакаяння і навяртання, занясем нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл Святы, каб Год Міласэрнасці і час Вялікага посту змяняў людзей, якія належаць да яго супольнасці. Цябе просім...
2. Молімся за святароў, каб умелі заахводзіць людзей да змены свайго жыцця на лепшае. Цябе просім...
3. Молімся за грэшнікаў, каб не баяліся наблізіцца да крыніцы Міласэрнасці, якой з’яўляецца сакрамэнт пакаяння. Цябе просім...
4. Молімся за сем’і, каб панаваў у іх дух згоды і адзінства. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб знайшлі вечную радасць у Небе. Цябе просім...
6. Молімся за нас, каб вытрымалі ў сваіх пастановах і наблізіліся яшчэ больш да Хрыста. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Таццяна Гмыза SJE

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.