Пошук

31.12.2015 18:40  

Каментарый да літургіі

“Слова сталася целам і пасялілася між намі”.

Сёння чуем надзвычай важныя словы святога Паўла: “…Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові”, якія дапамагаюць нам наблізіцца ў гэты святочны час да таямніцы Божай любові, а таксама да Ягонага плану адносна святасці кожнага чалавека. Нягледзячы на правіны, Бог даў нам Збаўленне ў постаці свайго Сына, каб мы маглі чэрпаць з бяздоннай крыніцы міласэрнасці і адкуплення.

Каментарый да літургіі слова

“…ні ад жадання цела,
ні ад жадання мужа,
але ад Бога нарадзіўся…”


Таямнічае жаданне Бога збавіць свет… Немагчыма зразумець гэта ва ўсёй паўнаце, але можна даверыцца плану Пана для нас, бо ніхто апрача Езуса не можа нас выратаваць. Можна прыкладваць шмат намаганняў, каб весці годнае і прыгожае жыццё, але варта памятаць, што як шмат гадоў таму Езус нарадзіўся не ад жадання чалавецтва, так і да гэтага моманту толькі Богу належыць улада даць вечнае жыццё.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста, які прыйшоў да нас у гэты свет, шчыра просім Пана нашага:

  • Умацуй у веры і любові Касцёл свой і падтрымай Папу Францішка, біскупаў, святароў, дыяканаў і ўсіх, хто шчыра служыць Касцёлу.
  • Дапамагай і ахоўвай тых, хто кіруе дзяржавамі, нахай заўсёды ў сваёй працы трымаюцца Божых запаведзяў.
  • Просім, каб нованароджаны Хрыстус прынёс супакой у нашыя краіны і нашыя сэрцы.
  • Умацуй хворых і церпячых, каб ахвяроўвалі ўсе свае цярпенні для збаўлення свету.
  • Просім за ўсіх цяжарных жанчын, каб з радасцю і спакоем чакалі з’яўлення сваіх дзяцей і мелі адпаведную падтрымку родных і блізкіх людзей.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, каб яны мелі шчасце сузіраць Цябе тварам у твар.
  • Благаславі нам, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб заўсёды памяталі, што знаходзімся ў любячых руках Пана.

Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Рэгіна Рудкоўская

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця