Пошук

13.11.2015 18:19  

Каментарый да літургіі

“Ты дарогу жыцця мне пакажаш,
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце праваруч Цябе…”


Яшчэ адзін літургічны год падыходзіць да свайго завяршэння. Для кагосьці ён быў першым, для кагосьці чарговым, для кагосьці апошнім у гэтым жыцці. Чытанні на сёння кіруюць нас да глыбокай рэфлексіі не толькі над перамогамі і памылкамі гэтага года, але і над сваім жыццём увогуле. Скіруйма ж позірк да вечнасці: “…многія з тых, хто спіць ў пыле зямным, абудзяцца: адны — да вечнага жыцця, другія — на вечную ганьбу”.

Каментарый да літургіі слова

“Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах…”

Чаканне не такая простая рэч, як можа падавацца на першы погляд. Каб чакаць адказна, звяртаючы ўвагу і на сябе, і на навакольны свет, патрабуецца шматбаковы падыход і вялікая канцэнтрацыя. Нашыя дзеянні цяпер звязаныя з будучыняй у жыцці, дзе мы вучымся, каб мець добрую працу, каб забяспечыць і сябе, і сваю сям’ю ўсім патрэбным. Але гэтая повязь мае сэнс не толькі для гэтага свету, але і для будучыні з Богам. Каб мець магчымасць прабываць з Ім, трэба ўжо зараз прыкладваць свае намаганні.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста просім Усемагутнага Бога:

  • Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб разважліва і з любоўю кіравалі Касцёлам Божым.
  • Дапамажы ўсім тым, хто церпіць ад войнаў і нястачы, каб знайшлі бяспечны прытулак на зямлі.
  • Падтрымай хрысціян, якія пераследуюцца і вымушаны жыць у страху, няхай заўсёды адчуваюць Божую прысутнасць у сваім жыцці.
  • Дадай веры, надзеі хворым і церпячым, каб мужна неслі свой крыж і адчувалі Божую любоў праз людзей добрай волі.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб ужо цяпер разважліва і сумленна чакалі будучыні з Богам.


Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

РР

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця