Пошук

01.10.2015 15:18  

Каментарый да літургіі

Мы стаім каля алтара Пана як супольнасць любові, каб праз Эўхарыстыю яшчэ больш з’яднацца з Хрыстом. Адкрываючы свае сэрцы на Яго Слова і спажываючы Цела і Кроў Збаўцы, мы хочам быць злучанымі з Ім, але і з Касцёлам.

Сапраўдны саюз з Езусам і Яго Містычным Целам адбываецца на кожнай святой Імшы. Такім чынам, на пачатку свята любові і адзінства перапросім Найвышэйшага за ўсё, што з'яўляецца перашкодай да яднання з Ім і нашымі братамі.

Каментарый да літургіі слова  

Першае і другое чытанні ілюструюць ісціну аб цесным адзінстве, асабліва калі справа датычыць мужчын і жанчын. Гэтае адзінства шлюбу з'яўляецца святым, таму што было асвечана Богам, і ніхто не мае права разрываць сужэнскую любоў, якую благаславіў Творца.

Малітва вернікаў


Хрысту, які аберагае адзінства  сям'і, прадставім усе нашы малітвы, упэўненыя, што Ён нас выслухае.

1. Просім за Касцёл Святы, каб з адвагай абвяшчаў слова Божае ўсяму свету.
2. Просім за Айца Святога і ўдзельнікаў Сінода, каб, адкрытыя на дзеянне Духа Святога, распазналі знакі часу.
3. Просім аб дары супакою ва ўсім свеце, асабліва ў месцах, дзе трывае ўзброены канфлікт.
4. Просім за сем’і, каб сваю ўзаемную любоў паглыблялі праз малітву і Эўхарыстыю.
5. Просім за памерлых, каб дасягнулі Божай міласэрнасці і заўжды маглі дзякаваць Богу за дар збаўлення.
6. Просім за нас, каб мы былі трывалымі ў малітве і ўдзячнымі за ўсе дары Божыя.

Пане Езу, Ты захоўваеш і асвячаеш нас, просім, пачуй нашыя малітвы і прыйдзі да нас на дапамогу, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа