Пошук

22.09.2015 14:40  

Каментарый да літургіі

«Слова Тваё, Пане, гэта праўда,
асвяці нас у праўдзе».


Кожны дзень змяняецца сусвет, з’яўляюцца новыя праблемы і пытанні, таксама ні час, ні тэхналогіі не стаяць на месцы, але пры ўсім гэтым Божае слова застаецца нязменна актуальным кожны дзень і ў кожнай сітуацыі. Хутчэй за ўсё мы не заўсёды можам яго зразумець, а таксама прыняць. Просім сёння асаблівым чынам, каб Дух Святы асвяціў наш розум і мы маглі разумець Яго ва ўсёй паўнаце, наколькі дадзена чалавеку.

Каментарый да літургіі слова

«…хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды».

Вельмі складана часам заставацца вернымі Божым загадам ад дробных рэчаў да вялікіх, але да гэтага заахвочвае нас Пан. Асабліва калі гэта тычыцца бліжняга, які патрабуе дапамогі. Вельмі яскрава сёння ў свеце паўсталі праблемы блізкай да нас Украіны, але і далёкай Сірыі. Людзі пакутуюць ад войнаў, нястачы, голаду. Не варта баяцца дапамагаць, маліцца і быць адкрытымі на гэтыя няшчасці, бо сапраўды, як кажа Пан, «не страцім сваёй узнагароды».

Малітва вернікаў


Праз Езуса Хрыста просім Усемагутнага Бога:

  • Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб мудра і аддана служылі людзям.
  • Дапамажы ўсім тым, хто церпіць ад войнаў, нястачы і голаду, каб на іх шляху сустрэліся адкрытыя і сумленныя людзі.
  • Падтрымай хрысціян, якіх пераследуюць і якія вымушаны жыць у страху, няхай заўсёды адчуваюць Божую прысутнасць у сваім жыцці.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб не баяліся адкрыць свае сэрцы на дапамогу ўсім патрабуючым.


Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Рудкоўская

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.