Пошук

15.07.2015 21:45  

Каментарый да літургіі

“Пан — пастыр мой, не буду мець нястачы”


Пан запэўнівае нас сёння ў тым, што ёсць з намі ў кожную хвіліну і не пакідае нас адных. Маючы розныя крыўды ў сэрцы, якія ўчынены людзьмі, Ён збярэ нас у любым стане і дапаможа зноў стацца Ягоным статкам. Давайце ж сёння памолімся аб усіх загубленных з розных прычын авечках, каб Найвышэйшы Пастыр прывёў іх да сапраўднага дому супакою і праўды.

Каментарый да літургіі слова

“…бо яны былі як авечкі без пастыра…”

Складана жыць статку без пастыра. Напэўна, яны самі па сабе не парадзяць з цяжкасцямі на полі, з драпежнымі жывёламі, з пошукам лепшай ежы і прытулкам. Без пастыра кожная авечка сама па сабе, хоць і цягнецца да агульнай колькасці. Без галоўнага сэнсу – Езуса, які нас збавіў, – Касцёл не можа ісці добрай дарогай. Без Пастыра ўсе словы і дзеянні будуць марнымі.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста, Добрага Пастыра, звернемся да Бога Усемагутнага:

  • Умацуй у веры і любові Касцёл свой і падтрымай тых, хто ім кіруе.
  • Дапамагай і ахоўвай тых, хто кіруе дзяржавамі, няхай заўсёды ў сваёй працы трымаюцца Божых запаведзяў.
  • Улі ў сэрцы людзей міласэрнасць і любоў, каб зразумелі, што войны не з’яўляюцца выйсцем з цяжкіх сітуацый.
  • Падтрымай усіх тых, хто пакутуе ад ваенных падзей, няхай адчуюць Тваю прысутнасць у жыцці праз дапамогу людзей добрай волі.
  • Умацуй хворых і церпячых, каб ахвяроўвалі ўсе свае цярпенні для збаўлення свету.
  • Благаславі сужэнствы, каб узаемаразуменне і любоў падмацоўвалася супольнай шчырай малітвай.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, каб яны мелі шчасце сузіраць Цябе тварам у твар.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб ніколі не бракавала нам добрых пастыраў, якія прызначаны Панам.


Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Рэгіна Атрашкевіч

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.