Пошук

20.05.2015 20:12  

Каментарый да літургіі

Сёння мы сустракаемся на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Як калісьці вучні Хрыста, гэтак мы сёння збіраемся ў Вячэрніку, каб скласці ахвяру Цела і Крыві Пана. Праз дар Духа Святога Бог абнаўляе нашыя сэрцы і перамяняе іх, каб мы маглі быць сведкамі Уваскрослага Пана.

Памолімся на гэтай святой Імшы, каб Святы Дух заўсёды прысутнічаў у нашым жыцці, каб мы выкарыстоўвалі Яго дары на карысць усёй супольнасці Касцёла.

Каментарый да літургіі слова

Падчас кожнай літургіі слова, таксама і сёння, Дух Святы праз Святое Пісанне вылівае ў наш розум і сэрца Божую навуку, якая запальвае «агонь любові». Менавіта Дух Святы, які прыходзіць у Слове, дазваляе нам зразумець таямніцы нашай веры і здзяйсняе ў нашым сэрцы цуды, якія адбыліся «ў пачатку абвяшчэння Евангелля».
 
Давайце прыслухаемся да Божага Слова, якое можа змяніць нашыя сэрцы.

Малітва вернікаў

Адкрыем нашыя сэрцы перад Богам і ўзнясём да Яго нашыя малітвы:

1. Молімся за Касцёл Божы, каб аднаўляўся сілаю Святога Духа. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога Францішка, біскупаў і святароў, каб, асвечаныя святлом Духа Святога, набліжалі людзей да Бога. Цябе просім...
3. Молімся за нашую краіну, каб цешылася справядлівасцю і супакоем. Цябе просім...
4. Молімся аб новых пакліканнях да святарства і жыцця манаскага, каб Добрая Навіна абвяшчалася ўсім народам. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць у Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...

Дух Святы, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, увайдзі і напоўні нашыя сэрцы сваёй ласкай, запалі ў нас агонь сваёй любові і абарані  ад усялякага зла. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця