Каментарый да літургіі
“Благаславі, душа мая, Пана, *
і ўсё нутро маё, імя Яго святое.…”
Велікодны час у нашым жыцці - гэта незвычайны момант, у якім падкрэсліваецца трывалая радасць. Мы ўжо маем найважнейшую вестку – Хрыстус уваскрос! І цяпер ужо ўсё не будзе як раней, а па-новаму. Нават прырода падказвае сваім абуджэннем ад зімовага сну, што самае лепшае і прыгожае адкрыта перад намі з гэтай таямніцай.
Каментарый да літургіі слова
“Ойча святы, захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы…”
Надзвычай кранальны маналог можна пачуць у сённяшнім Евангеллі. Езус звяртаецца да Айца з клопатам і хваляваннем, гледзячы на сітуацыю ў свеце. “Каб яны былі адно…” На працы – адным калектывам, дома – адной сям’ёй, у Касцёле – адной парафіяй, у свеце – адной супольнасцю з адной верай, якую прынёс і адкрыў у паўнаце Пан.
Малітва вернікаў
У першы дзень тыдня пакорна просім Пана Бога нашага:
- Адары нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету мудрасцю ў іх пастырскім служэнні.
- Дадай уладам усіх краін разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту і бяспекі грамадзян.
- Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
- Молімся аб еднасці для ўсіх хрысціянаў.
- Просім аб благаслаўленні і падтрымцы для ўсіх сужонкаў.
- Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
- Благаславі нас, прысутных ля Твайго алтара, каб вучыліся быць адным цэлым Касцёлам Божым.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Рэгіна Атрашкевіч