Пошук

06.05.2015 13:40  

Каментарый да літургіі

Любоў – гэта надпрыродны дар Бога для чалавека. Без Бога мы не ў стане зразумець, чым з’яўляецца любоў, але кожны з нас пакліканы да любові.

Мы не можам збавіцца і дасягнуць святасці самастойна – нам патрэбны іншыя людзі, якія нам у гэтым дапамагаюць. Нам патрэбна жыццё ў супольнасці. Мы прыходзім у нашу святыню, каб слухаць Бога, які заахвочвае нас сёння, каб мы любілі нашых братоў так, «як Ён сам нас палюбіў».

Кожны дзень – гэта чарговы шанс, каб даваць людзям любоў, якая паходзіць ад Езуса Хрыста. Любоў Езуса «цярплівая, ласкавая, не зайздросціць, не гневаецца, не памятае злога, не цешыцца з несправядлівасці».

Каментарый да літургіі слова

Літургія слова, прызначаная на сённяшнюю нядзелю, паказвае нам праўду, што кожны з нас у вачах Бога з’яўляецца «ўмілаваным» дзіцём, адзіным і непаўторным. Бог як доказ сваёй любові спасылае нам на зямлю Адзінароднага Сына як Збаўцу. Хто прымае Яго Сына як Збаўцу, паказвае Богу, што Яго ведае і любіць. Той, хто трывае ў лучнасці з Езусам, здольны жыць любоўю Божай і рассейваць яе ў сваім акружэнні.

Адкрыем нашы сэрцы на Божую навуку і з верай прымем яе ў сваё жыццё, каб мы маглі стаць такім чынам сябрамі самога Стварыцеля.

Малітва вернікаў


Да Бога Айца, які ведае нашы сэрцы, узнясём нашы гарачыя просьбы.

1. Молімся за Касцёл Божы, каб для ўсяго свету быў знакам любові Бога да чалавека. Цябе просім.
2. Молімся за Папу, біскупаў, святароў і дыяканаў, якія рыхтуюцца да прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння, каб з любоўю і вернасцю абвяшчалі Евангелле ўсім людзям. Цябе просім.
3. Молімся за маладыя сужэнствы, каб іх любоў была трывалай, а вера дапамагала ім перамагчы ўсялякія цяжкасці. Цябе просім.
4. Молімся за дзяцей, якія ў гэтым годзе збіраюцца прыступіць да Першай Камуніі, няхай Хрыстус паселіцца ў іх сэрцах назаўсёды. Цябе просім.
5. Молімся за памерлых, каб у небе цешыліся вечнай любоўю Бога, у якую былі ўключаны праз святы хрост. Цябе просім.
6. Молімся за нас саміх, каб мы любілі кожнага чалавека, якога Пан Бог штодзённа ставіць на дарозе нашага жыцця. Цябе просім.

Усемагутны вечны Божа, выслухай малітвы сваіх дзяцей, якія з верай узносяць іх да Цябе. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Кс. Юрый Марціновіч


Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.