Пошук

17.04.2015 11:53  

Каментарый да літургіі

«Калі кладуся, *
спакойна засынаю,
бо толькі Ты, Пане, *
дазваляеш мне жыць бяспечна».


Хрыстус уваскрос! Сапраўдная радасць і спакой прыйшлі да нас. Калі яшчэ некалькі тыдняў таму Езус заклікаў нас маліцца і чуваць з Ім разам, перад узяццем пад варту, то цяпер мы маем у сэрцы гэты спакой і ўпэўненасць, што ўсё, абяцанае нам, здзейснілася. Мы – адкупленыя Богам, праз Езуса Хрыста сталіся Яго сапраўднымі сынамі і дочкамі.

Каментарый да літургіі слова


“…сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам”.

Няўпэўненыя ў заўтрашнім дні, засмучаныя, стомленыя… Спакой вам! Усе нашыя праблемы ўжо неістотныя, бо да нас прыйшоў Уваскрослы Хрыстус. Аб’явіўся і прынёс з сабой усё тое, што было патрэбна кожнаму спрагнёнаму сэрцу. Ён ужо пачынае здзяйсняць сваю моц у сэрцы кожнага, хто шчыра паверыў. Гэты давер Пану стаецца дзвярыма, праз якія прасцей прыйсці, але Ён прыйшоў да апосталаў і ў зачынены пакой.

Малітва вернікаў

Узнясём да Бога ў Тройцы Адзінага нашыя просьбы і малітвы:

  • Молімся за Папу Францішка і ўвесь Касцёл, каб Уваскрослы Хрыстус прынёс кожнаму надзею і радасць.
  • Молімся аб супакоі ва ўсім свеце.
  • Молімся, каб публічнае вызнанне веры і малітва былі для вернікаў крыніцай жыцця.
  • Молімся за ўсіх новаахрышчаных, каб адчулі сапраўдную прысутнасць Бога ў сваім жыцці.
  • Молімся за ўсіх нас, каб перажывалі велікодны перыяд з усведамленнем хрысціянскай годнасці і жаданнем пашырэння свайго кантакту з Богам.


Езу Хрыстэ, Ты памёр і ўваскрос, каб збавіць кожнага чалавека, давядзі і нас, Тваіх верных, да святла ўваскрасення.

Рэгіна Атрашкевіч

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.