Пошук

10.03.2018 11:51  

Каментарый да літургіі

Бог у сваёй любові да чалавека заўсёды верны. Гэты чалавек часта адыходзіць ад Божай любові. Кожны дзень мы, людзі, праз сваю непаслухмянасць Богу прыбіваем Хрыста цвікамі да дрэва крыжа.

Гэтая Эўхарыстыя нагадвае нам вялікую праўду, што Бог нас любіць і даруе інакш, чым мы... Вучымся ад Езуса Хрыста, які быў прыбіты да дрэва крыжа, любові і прабачэнню да кожнага чалавека, якога мы сустракаем на шляху нашага жыцця. А за адсутнасць рэалізацыі запаведзі любові перапросім Бога.

Каментарый да літургіі слова

Кожны чалавек носіць у сваёй душы раны, народжаныя першародным грахом. Любоў Хрыста, які быў прыбіты да дрэва крыжа, забівае наш грэх і лечыць раны. Бог, багаты міласэрнасцю, праз сваю вялікую любоў да нас разам з Хрыстом вярнуў нас да жыцця і адарыў сваёй ласкай. Няхай Слова Божае, якое сёння мы чуем, перамяняе нас і нашае жыццё.

Малітва вернікаў

Богу, які ведае нашыя сэрцы і ведае, што нам трэба, прадставім нашыя малітвы і просьбы:

1. Молімся за Касцёл святы, каб служыў усім людзям паводле прыкладу Хрыста. Цябе просім...
2. Молімся за людзей, якія маюць уладу, каб яны заўсёды памяталі, што ўлада грунтуецца на пакоры. Цябе просім...
3. Молімся за хворых і пакутуючых людзей, каб яны ў крыжы Езуса знайшлі сілы да жыцця. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб спазналі адкупленне правінаў і хвалу неба. Цябе просім...
5. Молімся за нас саміх, каб мы заўсёды служылі Богу і бліжнім і любілі нашых братоў і сясцёр, як Езус. Цябе просім...

Божа, Ты нашая надзея, пачуй нашыя малітвы, якія мы Табе з пакорай прадставілі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Апрацавала с. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 10.03.2018 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця