Пошук

10.02.2018 12:25  

Каментарый да літургіі

Людзі, якія ў сваім жыцці шукаюць прыгажосці і дабра, заўсёды клапоцяцца, каб быць устойлівымі да ўздзеяння грэшнікаў і зла. А людзі, малаадчувальныя да дабра і прыгажосці жыцця, праводзяць час з тымі, хто прычыняе боль іншым, і самі жывуць так, як калі б Бог не існаваў.

Мы, хрысціяне, павінны быць адчувальнымі да праказы сучаснага свету, ісці за дабром і адкінуць тое зло, якое паралізуе нашыя сэрцы, сем’і і грамадства, у якім мы жывем.

Перапросім Бога за няўменне выбіраць дабро і паддаванне злым уплывам свету. Просім Яго вылечыць і ачысціць нашыя сэрцы ад праказы зла.

Каментарый да літургіі слова

Грэх атручвае жыццё чалавека. Хоць, можа, нешта здаецца прывабным, аднак у чалавеку нараджаецца адчуванне, што яго ашукалі і ён стаўся “нячыстым”. Часам гэтае слова “нячысты” крычаць з дахаў тыя, хто раней заклікаў да граху.

Літургія слова сёння хоча сказаць нам, што не падзенне, раскаянне, трыванне ў зле ці абвінавачванне іншых - шлях апраўдання, але ласка Божага прабачэння, магчымасць перамяніць чалавечае жыццё і адарыць шчасцем.

Малітва вернікаў


Добраму Богу, які ачышчае нашыя сэрцы ад праказы зла, прадставім нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
3. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
5. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія Табе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR


Абноўлена 10.02.2018 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця