Пошук

15.01.2015 22:15  

Каментарый да літургіі

Кожны з нас з'яўляецца дзіцём Божым і пакліканы выконваць учынкі любові ў сваім хрысціянскім жыцці. Эўхарыстычная Ахвяра, у якой мы ўдзельнічаем, рыхтуе нашыя сэрцы, каб выконваць волю Бога ў штодзённым жыцці, і перш за ўсё ачышчае нашы намеры і прагненні, якія не зыходзяць ад Божага плану. Кожны чалавек ад моманту хросту пакліканы Творцам выканаць Яго волю і абвяшчаць праўду.

На пачатку гэтай Эўхарыстыі просім аб прабачэнні Пана нашага Езуса Хрыста за тое, што так часта нашыя сэрцы не чуюць Яго голас.

Каментарый да літургіі слова

Сённяшняя літургія слова нагадвае нам, што кожны чалавек пакліканы Панам да выканання Яго волі ў жыцці праз любоў да Бога і бліжняга. Каб выконваць волю Божую, трэба знайсці ў сваім жыцці Хрыста, давяраць Яму і ісці за Ім, як гэта зрабіў Самуіл у першым чытанні і вучні ў Евангеллі.

Малітва вернікаў


Добраму Богу, які дае нам збаўленне і дары, прадставім нашыя просьбы.

1. Молімся за Касцёл святы, каб, верны закліку свайго Збаўцы, карміў усіх людзей Яго Словам і Целам.
2. Молімся аб благаслаўленні і дарах Божай ласкі для Папы Францішка, нашага біскупа ....  і ўсіх святароў.
3. Молімся за сем’і, каб праз згоду і любоў пераймалі тую любоў, якой Хрыстус палюбіў свой Касцёл.
4. Молімся, каб памерлыя (...), узнагароджаныя за жыццё на зямлі,  увайшлі ў радасць Пана.
5. Молімся, каб мы, у супрацоўніцтве з Хрыстом і праз Эўхарыстыю, мелі сілы для выканання сваіх абавязкаў.

Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.
                                                                                 
С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця