Каментарый да літургіі
Нядзеля, якую перажываем у актаве Нараджэння Пана - гэта свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа. Любоў да Бога заўсёды прысутнічае ў адносінах паміж людзьмі, а вопыт першых адносінаў любові маем у сям’і. І таму сям’я для кожнага чалавека вельмі важная і каштоўная. Прыкладам для нас з’яўляецца Сям'я з Назарэту, дзе ўзрастаў Езус, адчуваючы апеку і любоў Маці і адказнасць святога Юзафа.
Сёння падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам просім за нашыя сем’і, каб адважна выконвалі заданні, якія атрымалі ад Бога ў ласцы паклікання.
Каментарый да літургіі слова
Аўтар кнігі Мудрасці Сіраха заклікае сёння да шанавання сваіх бацькоў і паслухмянасці ім, звяртаючы ўвагу на карысць, якая вынікае з такіх паводзін. Евангелле гаворыць аб Святой Сям'і з Назарэту, якая ахвяруе Богу свайго Сына. Апостал Павел у сваім Пасланні да Каласянаў вучыць прынцыпам хрысціянскага жыцця ў доме. Хай нашымі сэрцамі кіруе Божы супакой. Давайце прыслухаемся да слова Хрыста.
Малітва вернікаў
Да Бога, які даў нам за прыклад Святую Сям'ю з Назарэту, занясём нашыя просьбы:
1. Ойча, Ты хацеў, каб Сын Твой вырас у сапраўднай сям'і, аберагай Касцёл Святы ад спакусаў ворага. Цябе просім...
2. Ойча, Ты даў Святой Сям’і Юзафа ў якасці апекуна, абарані Айца Святога Францішка, які з'яўляецца абаронцам годнасці кожнай сям'і. Цябе просім...
3. Ойча, Ты ўжо ў Старым Запавеце гаворыш аб пашане да бацькоў, май у апецы беларускія сем'і, каб выхоўвалі дзяцей з пачуццём любові да бліжняга. Цябе просім...
4. Ойча, Ты клічаш людзей у сваё Валадарства, дай памерлым радасць жыцця вечнага. Цябе просім...
5. Ойча, Ты бачыш нашую слабасць, прыйдзі і вазьмі ў апеку нашую душу і цела. Цябе просім...
Божа, Ты з любоўю прыняў ахвяру Марыі і Юзафа. Прымі і нашыя малітвы. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на нядзелю ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа (28 снежня)

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .