Пошук

25.11.2017 18:37  

Каментарый да літургіі

У апошнюю нядзелю літургічнага года мы збіраемся на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ён, які памёр і ўваскрос, падрыхтаваў для  нас сваё валадарства, за наш кожны добры учынак, за тое, што мы нагадвалі свету, што Ён любіць усіх людзей.

Мы — грэшныя і слабыя. Хрыстус не раз стаяў перад намі ў асобе, якая прасіла нас аб дапамозе, а мы Яго не заўважылі. Перапросім Бога, каб мы апынуліся ў Яго валадарстве, калі прыйдзе судзіць свет.

Каментарый да літургіі слова


Хрыстус — гэта справядлівы Суддзя і Добры Пастыр, які будзе судзіць людзей за тое, ці дапамаглі яны патрабуючым, ці прыйшлі ім на дапамогу. Людзі атрымалі магчымасць рабіць дабро, праз перамогу над слабасцю і грахом, праз уваскрасенне Новага Адама — Хрыста.

Малітва вернікаў

Каб мы ў дзень суду маглі апынуцца па правую руку Хрыста Валадара, прадставім нашы малітвы Богу і будзем прасіць аб патрэбных ласках для стварэння Валадарства Хрыста на зямлі.

1. Молімся за Касцёл святы, каб паказваў усяму свету дарогу да Праўды, якой з’яўляецца наш Пан — Езус Хрыстус. Цябе просім...
2. Молімся аб благаслаўленні і дарах Божай ласкі для Папы Францішка, нашага біскупа ...  і ўсіх святароў. Цябе просім...
3. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
4. Молімся аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, каб Добрая Навіна абвяшчалася ўсім народам. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым Словам і Хлебам Эўхарыстычным, разпазналі Бога ў сваім жыцці. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія Табе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.11.2017 18:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.