Пошук

28.10.2017 08:09  

Каментарый да літургіі

“Пана праслаўляю, бо дае мне сiлу…”

Бог дае нам сілу, каб мы вучыліся любіць, а таксама годна прымаць любоў да нас. Гэта адносіцца не толькі да любові між людзьмі: у сям’і, ці на працы, ці ў касцёле, але таксама і да ўзаемнай любові з Богам. Зразумела, што Бог любіць нас заўсёды, у гэтым нават сумнявацца не прыходзіцца, але вось нам варта павучыцца любіць Яго, а таксама… прымаць Яго любоў з падзякай. Праз гэта становіцца значна прасцей любіць свет і людзей, якія таксама створаны Панам.

Каментарый да літургіі слова

“Любі бліжняга твайго, як самога сябе…”

Вельмі змястоўным выразам адносна любові вучыць нас сёння Езус у Евангеллі. Каб любіць бліжняга (кожны ведае, што гэта бывае не так проста), нам трэба зірнуць на сваю любоў да сябе, але гэта толькі другая частка выразу, бо першая была “любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь”. Атрымліваецца, каб шчыра палюбіць бліжняга, трэба любіць Бога, праз гэта палюбіць сябе, як Ён любіць нас усіх, і тады прыйдзе любоў да кожнага чалавека…

Малітва вернікаў

Да Бога Усемагутнага, у Тройцы Адзінага, узнясём пакорныя малітвы:

  • Молімся за Святы Касцёл, каб адорваў людзей верай, надзеяй і любоўю.
  • Молімся за Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб не стамляліся несці святло Хрыста людзям.
  • Молімся за ўсіх бяздомных, каб знайшлі годнае месца для жыцця і супакой у сэрцы.
  • Молімся за сужэнцаў, каб Уваскрослы Хрыстус быў для іх крыніцай узаемнай любові.
  • Молімся за нас, тут сабраных, каб глядзелі на свет праз Божую любоў да ўсіх стварэнняў.


Божа, выслухай нашыя малітвы, які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Абноўлена 28.10.2017 09:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа