Пошук

14.10.2017 15:16  

Каментарый да літургіі

«…Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы,
Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.
Да водаў спакойных вядзе мяне,
Ён душу маю пажыўляе...»


Літургія гэтай нядзелі прыводзіць нас да вельмі прыгожай і важнай думкі – Бог пра нас клапоціцца. Прычым не толькі ў нашыя радасныя хвіліны жыцця, але і ў час смутку. Папросту мы яшчэ не навучыліся ў поўнай меры разумець Божыя планы ў нашым жыцці і за гэта Яму дзякаваць. Мы маем моцнае спадзяванне, верым у тое, што Ён «вытра слёзы з усіх твараў» і прыйдзе сапраўдны час весялосці і радасці ў Богу.

Каментарый да літургіі слова

«…Ты стол для мяне накрываеш
на вачах маіх ворагаў;
намашчваеш галаву маю алеем,
келіх мой перапоўнены...»


Чым з’яўляецца вяселле для кожнага з нас? Канешне, гэта радаснае здарэнне, сустрэчы родных людзей і яднанне. І ў Евангеллі сёння мы бачым, што людзі запрашаюцца для таго, каб быць разам, каб весяліцца і адпачываць. Толькі ўжо выбар застаецца за кожным чалавекам асобна. Вельмі цікавым момантам з’яўляецца тое, што кажа кароль: «Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле». Ён хоча бачыць не толькі таго, каго загадзя запрасіў, але і тых, хто пагодзіцца быць з ім, толькі даведаўшыся пра свята.

Малітва вернікаў

Шчырым сэрцам просім Пана нашага:

  • Адары нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету мудрасцю і любоўю ў іх няпростым пастырскім служэнні.
  • Дадай уладам усіх краін разважлівасці ў дзеяннях, каб усё рабілі для дабрабыту грамадзян і не кіраваліся злобай ці нянавісцю.
  • Даручаем Табе ўсіх церпячых і хворых, дадай ім вытрымкі і вернасці Табе.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, прысутных ля Твайго алтара, каб вучыліся слухаць голас Бога, які хоча запрасіць нас на вечнае свята.


Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Абноўлена 14.10.2017 20:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця