Пошук

09.07.2014 14:44  

Каментарый да літургіі

Усе мы сёння сабраліся, каб пачуць Божае слова і аддаць Богу хвалу. Гэтае Слова, якое мы чуем кожную нядзелю, падобна да зерня, якое Бог кідае ў глебу нашага сэрца і перамяняе нашае жыццё. Давайце ўважліва слухаць Божае слова, радасна дзякаваць за ўсе абяцанні збаўлення. Усё, аб чым гаворыць Святое Пісанне, было выканана і будзе выконвацца і ў нашым жыцці, калі мы прымаем з верай словы Бога.

Часта мы ў сваім жыцці бываем як дрэнная зямля, і насенне Божага слова не перамяняе нас, а нашае жыццё не прыносіць добрага ўраджаю. Перапросім Бога за грахі, таму што толькі Ён дае ласку, каб мы прынеслі плён добрага жыцця.

Каментарый да літургіі слова


Божае слова з'яўляецца эфектыўным - гэта значыць, тое, што Ён абяцае, залежыць ад чалавека і ад яго добрай волі: ці будзе ён як ураджайная зямля, якая можа прынесці добры плён. Усе мы слабыя людзі і адначасова спадзяемся на Божае абяцанне, што разам з усімі стварэннямі будзем збаўлены, калі адкрыем сваё сэрца на Божае слова і Яго ласку.

Малітва вернікаў

Богу, які даў нам Добрую Навіну і кожны дзень дае нам Слова жыцця, з верай занясём нашыя просьбы:

1. Слова Божае падобнае да зярнятаў. Молімся, каб заўсёды хапала тых, якія будуць сеяць Слова Божае. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
2. Слова Божае з'яўляецца эфектыўным. Молімся, каб, калі мы слухаем Слова Божае, яно перамяняла нашае жыццё. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
3. Слова Божае ёсць святло. Молімся за місіянераў, каб неслі святло Евангелля ў місійныя краіны. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
4. Слова Божае абвяшчае праўду. Молімся, кааб усе ў гэтым Слове Божым знайшлі адказы на складаныя праблемы жыцця. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
5. Слова Божае прыносіць жыццё. Молімся за памерлых ..., якія на зямлі слухалі Слова Божае, каб мелі жыццё вечнае ў небе. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.
6. Слова Божае ўпала сёння ў глебу нашых сэрцаў. Молімся, каб яно нас перамяняла і адорвала жыццём, надзеяй і праўдай. Пане, пачуй нас, Пане, выслухай нас.

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа