Пошук


17.06.2014 12:45  

Каментарый да літургіі

Сучасны свет прымушае нас бесперапынна набываць, трымаць, адварочваючы нас такім чынам ад сапраўдных каштоўнасцяў. Тое, што нас на зямлі акружае, з'яўляецца нестабільным і нетрывалым. Толькі добрыя справы, выкананыя з Божай ласкай і з добрымі намерамі, знаходзяць  прыгажосць у вачах Творцы.

Эўхарыстыя, якую мы цяпер будзем цэлебраваць, з'яўляецца для нас скарбам, які дазваляе браць з крыніцы Божай ласкі.

Каментарый да літургіі слова

Толькі прыняцце Езуса, які з'яўляецца найбольшым дабром і любоўю,  можа гарантаваць чалавеку шчасце. Выбар Езуса – гэта  выбар шчасця, якое не праходзіць тут, на зямлі, але трывае назаўжды.

Давайце адкрыем нашыя сэрцы на Слова Божае ў нашым жыцці.

Малітва вернікаў

Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай занясём нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, напоўненыя моцаю Духа Святога, кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
3. Молімся за сем’і, каб, моцныя Богам, выхоўвалі дзяцей паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў. Цябе просім...
4. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця прабывання ў Валадарстве Нябесным.Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым словам і Хлебам Эўхарыстычным, моцна трывалі ў веры. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай прыносім. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа