Пошук

06.06.2014 16:20  

Каментарый да літургіі

Як вучні Хрыста, гэтак мы сёння збіраемся ў Вячэрніку, каб скласці ахвяру Цела і Крыві Пана. Таксама сёння на Эўхарыстыі сустракаемся ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Праз дар Духа Святога Бог пастаянна абнаўляе нашыя сэрцы і  перамяняе аблічча зямлі.

Памолімся за гэтай Імшы, каб Дух Святы заўсёды прысутнічаў у нашым жыцці, каб мы Яго дары выкарыстоўвалі на карысць усёй супольнасці Касцёла.

Каментарый да літургіі слова

Падчас кожнай літургіі слова, таксама і сёння, Дух праз Святое Пісанне  ўлівае ў наш розум і сэрца Божую навуку, якая запальвае "агонь любові". Менавіта Дух Святы, які прыходзіць у Слове, дазваляе нам зразумець таямніцы нашай веры  і здзяйсняе ў нашым сэрцы цуды, якія адбыліся "ў пачатку абвяшчэння Евангелля".
 
Давайце прыслухаемся да Божага Слова, якое можа змяніць нашыя сэрцы.

Малітва вернікаў


Адкрыем нашыя сэрцы перад Богам і ўзнясём да Яго нашыя малітвы:

1. Молімся за Касцёл Божы, каб ён заўсёды аднаўляўся сілаю Духа Святога. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога Францішка, біскупаў і святароў, каб, асвячаныя святлом, Духа Святога, набліжалі людзей да Бога. Цябе просім...
3. Молімся за нашу краіну, каб цешылася справядлівасцю і супакоем. Цябе просім...
4. Молімся аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, каб Добрая Навіна была абвешчана ўсім народам. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць у Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...

Дух Святы, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, увайдзі і напоўні нашы сэрцы Тваёй ласкай, запалі ў нас агонь Тваёй любові і абарані ад усялякага зла. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR


Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.