Пошук

16.05.2014 10:22  

Каментарый да літургіі

У нядзелю - дзень Уваскрослага Хрыста - збіраемся на Эўхарыстыі, каб ісці  дарогай, якую паказаў нам Збаўца, слухаць Яго словы і атрымаць ад Яго ласку да жыцця ў веры. Такім чынам, мы ствараем супольнасць Касцёла і выконваем сваё пакліканне.

Бог паклікаў нас з цемры да свайго святла, каб мы сваім жыццём  асвячалі зямлю. Перапросім Яго за нашыя грахі, каб атрымаць прабачэнне і праз сакрамэнтальныя знакі  бачыць Бога, які ў Хрысце прыходзіць да грэшных людзей.

Каментарый да літургіі слова

Хрыстус праз сваю чалавечнасць аб’явіў нам Бога Айца, Яго любоў і мэту нашага жыцця. Касцёл аб’яўляе нам Хрыста праз абвяшчанне Евангелля і справы міласэрнасці. Мы праз хрост пакліканы да супольнасці  Касцёла, да яго жыцця, веры, каб праз служэнне будаваць жывы храм, заснаваны на Хрысце.

Малітва вернікаў


Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, узнясём з пакорай нашыя просьбы:

1. Молімся за Касцёл святы, каб паказваў усім людзям дарогу да Праўды, якой з’яўляецца наш Пан – Езус Хрыстус. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога, біскупаў і святароў, каб, прысвечаныя  малітве і служэнню Слова, абвяшчалі свету вялікія справы Божыя. Цябе просім...
3. Молімся за бацькоў і педагогаў, каб у маладым пакаленні, з дапамогай Езуса, распаўсюджвалі хрысціянскі лад жыцця. Цябе просім...
4. Молімся за няверучых, каб у Касцёле знайшлі жывога Хрыста і дашлі да дому Айца, дзе для усіх падрыхтавана месца. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...

Пане, наш Божа, які няспынна адараеш нас сваімі ласкамі, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

Апрацавала c. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.