Пошук

03.04.2014 10:16  

Каментарый да літургіі

Хрыстус прыносіць нам надзею на ўваскрашэнне і жыццё. Сёння, у пятую нядзелю Вялікага посту, мы сабраліся, каб паразважаць пра смерць, якую прыносіць грэх, але і разважаць над жыццём, якое дае нам пакаянне і надзею жыцця ў Хрысце.

Грахі вядуць да смерці і адыходу ад крыніцы нашага жыцця, якую нам даў Бог падчас хросту. Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мець жыццё, якое нам дае Хрыстус.

Каментарый да літургіі слова


Хрыстус, уваскрасіўшы Лазара, з'яўляецца  Панам  жыцця і смерці. Ён прыйшоў, каб даць людзям надзею на вечнае жыццё. Здзяйсняюцца словы прарока Эзэхіэля, які навучаў, што Бог адкрые магілы і дасць дух нашым смяротным целам. Праз сакрамэнт хросту мы атрымалі Духа Святога, і, хоць мы паміраем, аднак маем жыццё вечнае, – вучыць святы Павел. Праз пакаянне мы атрымліваем новую надзею на вечнае жыццё.

Малітва вернікаў

Атрымаўшы дар Духа Святога і напоўненыя верай у вечнае жыццё, молімся ўсе разам:

1. Молімся за Касцёл святы, каб служыў усім людзям паводле прыкладу Хрыста. Цябе просім...
2. Молімся за людзей, якія маюць уладу, каб яны заўсёды памяталі, што ўлада грунтуецца на пакоры. Цябе просім...
3. Молімся за хворых і пакутуючых людзей, каб яны ў крыжы Езуса знайшлі сілы да жыцця. Цябе просім...
4. Молімся за памерлых, каб спазналі адкупленне вінаў і хвалу неба. Цябе просім...
5. Молімся за нас саміх, каб мы заўсёды служылі Богу і бліжнім. Цябе просім...

Божа, Ты нашая надзея, пачуй нашыя малітвы, якія мы Табе з пакорай прадставілі. Праз Хрыста, Пана нашага.

Апрацавала с. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа