Пошук

04.12.2013 23:02  

Каментарый да літургіі

“Благаслаўлёныя будуць у Ім усе плямёны...”

Адвэнт – перыяд чакання Езуса, які народзіцца ў сэрцах людзей. Але акрамя гэтага Адвэнт – магчымасць умацавання сваёй надзеі на збаўленне. Маем надзею на добрую будучыню, надзею, звязаную непасрэдна з Езусам Хрыстом, які за нас памёр і ўваскрос. Асабліва аб дары надзеі для ўсіх людзей будзем прасіць сёння падчас літургіі.

Каментарый да літургіі слова

“…каб мы праз вытрываласць і заахвочванне Пісанняў мелі надзею”


Літургія слова сёння асабліва прасякнута думкамі пра прыйсце Езуса Хрыста, а разам з тым і надзеяй на нашае збаўленне. Словы надзеі знаходзім у Евангеллі: “…наблізілася Валадарства Нябеснае”. Таксама пра надзею сёння асаблівым чынам прыпамінае нам і Апостал Павел: “…каб мы праз вытрываласць і заахвочванне Пісанняў мелі надзею”. Першы момант, праз які прыходзіць надзея, – вытрываласць, для перыяду Адвэнту – у пастановах, для жыцця хрысціяніна ўвогуле – у Богу. Другі момант – заахвочванне Пісанняў, магчымасць паглыблення надзеі праз Божае Слова, якое сталася Целам і пасялілася між намі.

Малітва вернікаў

У шчырай пакоры просім Бога нашага:

- Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, а асабліва новаабвешчаных для нашай краіны, каб іх праца прыносіла добры плён у сэрцах вернікаў.
- За кіраўнікоў дзяржаў, каб мудра і сумленна ставіліся да сваіх абавязкаў.
- За дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць.
- Падтрымай хворых, пашлі на іх шляху добрых і шчырых людзей.
- Дадай любові сем’ям, якія перажываюць цяжкасці, каб ніколі не страчвалі надзеі.
- Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
- Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб заўсёды насілі ў сваім сэрцы надзею, якой ёсць Езус Хрыстус.

Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа