Пошук

14.11.2013 15:53  

Каментарый да літургіі

“Прыйдзе Пан судзіць народы справядліва”

Блізіцца да завяршэння Год веры, аб’яўлены Бэнэдыктам XVI, які заклікаў, каб сучасны чалавек “ведаў, здзяйсняў і перажываў” сваю веру. Такім перажываннем ёсць і чаканне другога прыйсця нашага Пана Езуса Хрыста, пра якое нагадвае нам сёння Святое Пісанне. Для некаторых людзей гэта гучыць жахліва, бо прыйдзе “судзіць”, але варта пачуць і тое, што прыйдзе судзіць “справядліва”.

Каментар да літургіі слова

“Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае”


Жыццё на зямлі не з’яўляецца лёгкай справай. Кожны дзень чалавек мусіць сустракацца твар у твар з рознымі цярпеннямі, часам дробнымі, як напрыклад выконванне непрыемнай, але неабходнай працы; часам з больш глыбокімі, якія патрабуюць шмат намаганняў, як напрыклад цяжкая хвароба ці змаганне за вызнаванне сваёй веры. Ва ўсіх гэтых цяжкасцях галоўным ёсць шчырае жаданне ахвяраваць сябе ўсяго Богу, які заўсёды ёсць з намі, які нам і сёння прыпамінае праз літургію слова: “Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае”.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста просім Усемагутнага Бога:

  • Падтрымай нашага Папу Францішка і ўсіх біскупаў свету, каб мудра і аддана служылі людзям.
  • Дапамажы ўсім тым, хто пацярпеў ад тайфуну на Філіпінах, няхай, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, заўсёды абапіраюцца на веру.
  • Падтрымай хрысціян, якіх пераследуюць і якія і вымушаны жыць у страху, няхай заўсёды адчуваюць Божую прысутнасць у сваім жыцці.
  • Дадай веры, надзеі хворым і церпячым, каб мужна неслі свой крыж і адчувалі Божую любоў праз людзей добрай волі.
  • Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, няхай цешацца з Табой у вечнасці.
  • Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб, нягледзячы на цярпенні штодзённага жыцця, знаходзілі моц у Крыніцы, якой ёсць Езус Хрыстус.


Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця