Пошук

10.10.2013 10:58  

Каментарый да літургіі

Сёння, сабраўшыся на Эўхарыстыі, будзем заклікаць Пана ў малітве, просячы злітавацца над намі і ачысціць нас ад граху. Таксама хочам дзякаваць і праслаўляць Пана за дар любові і прабачэння, якое Ён аказвае нам. Хай у нашым сэрцы заўсёды будзе ўдзячнасць, бо гэты дар мы атрымалі ад Яго.

Вызнаем свае грахі перад Богам і просім Хрыста злітавацца над намі сёння, як гэта калісьці ўчыніў у адносінах да пракажоных.

Каментарый да літургіі слова


Слова Божае сёння заклікае нас быць удзячнымі. Бог нам дае вельмі шмат, а так мала тых, хто гэта бачыць і дзякуе. Слухаючы слова Божае, прымем паставу самараніна, які атрымаў дар і вярнуўся да Хрыста, каб Яму падзякаваць.

Малітва вернікаў


Будзем заклікаць Пана, як пракажоныя, і прасіць, каб Ён пачуў нас і прыйшоў да нас на дапамогу.

Змілуйся, Пане, і прыйдзі на дапамогу

  1. Молімся за Касцёл, каб, умацаваны Духам Святым, аб’вяшчаў Божую міласэрнасць і заклікаў да падзякі за збаўленне праз Хрыста.
  2. Молімся за ахрышчаных, каб мелі паставу падзякі за дары Бога, асабліва за дар прабачэнне грахоў.
  3. Молімся за грэшнікаў, каб заклікалі ў малітве Хрыста, прасілі Яго аб пакаянні, прабачэнні грахоў і ўмацаванні ў добрым.
  4. Молімся за памерлых, каб дасягнулі Божай міласэрнасці і назаўжды маглі дзякаваць Богу за дар збаўлення.
  5. Молімся за нас, каб мы былі трывалымі ў малітве і ўдзячнымі за ўсе дары Божыя.


Божа, які ўсё стварыў і сваю дабрыню аб’явіў у Хрысце, прымі нашу малітву ў знак веры і даверу Тваёй ўсемагутнасці. Праз Хрыста, Пана нашага.

Апрацавала с. Людміла Леўдаровіч MChR






Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця