Пошук

28.09.2013 14:52  

Каментарый да літургіі

Хрысціянін не можа нікім пагарджаць, але закліканы Хрыстом да служэння сваім бліжнім, асабліва тым, хто знаходзіцца ў духоўнай і матэрыяльнай патрэбе. Сённяшняе Евангелле павінна нагадаць нам заклік Хрыста, удзяліць сілы для служэння нашым братам і паказаць, што матэрыяльныя даброты могуць закрыць для нас Бога, але могуць і стаць для нас шляхам да вечнага жыцця.

Мы шматразова ўчыняем грахі, пагарджаем сваімі бліжнімі, больш цэнім матэрыяльныя даброты, чым Бога, таму перапросім за нашы грахі і будзем прасіць Пана перамяніць нашы сэрцы.

Каментарый да літургіі слова


Божае слова асуджае багатых людзей, для якіх матэрыяльныя даброты і пагоня за прыемнасцямі закрылі Бога і іншых людзей. Таму не будзем легкадумнымі, але, слухаючы Божае слова, засяродзімся над сваім часовым жыццём, каб не страціць вечнасці.

Малітва вернікаў

Молімся да Бога, які праз сваё слова прамаўляе да нас і выслухоўвае малітвы, якія ўзносім у імя Хрыста.

  • Молімся за святы Касцёл, каб, напоўнены Духам Бога, выконваў сваю місію ў дачыненні да свету, паказваючы багацце збаўлення ў Хрысце.
  • Молімся за багатыя народы, каб спяшаліся з матэрыяльнай і культурнай дапамогай бедным краінам.
  • Молімся за багатых людзей, каб яны не пагарджалі беднымі, а служылі ім сваімі сродкамі.
  • Молімся за бедных, каб яны сваю надзею пакладалі ў Богу і былі ўдзячныя тым, хто спяшаецца да іх з матэрыяльнай дапамогай.
  • Молімся за памерлых, каб яны атрымалі сваё жыццё несмяротных і маглі ўбачыць Таго, хто прабывае ў недасяжным святле.
  • Молімся за нас, каб мы былі здольныя дзяліцца матэрыяльнымі дабротамі ў імя свайго хрысціянскага паклікання.


Божа, які ёсць добрым і благаслаўлёным, прыйдзі з дапамогай да Твайго народу, выслухай малітвы і ўчыні, каб мы хадзілі Тваімі шляхамі, выконвалі Тваю волю і любілі Цябе больш за ўсё. Праз Хрыста, Пана нашага.

Паводле liturgia.wiara.pl

(AG)

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.