Пошук

22.09.2013 18:16  

Каментарый да літургіі

“…я заклікаю, каб прашэнні, малітвы, просьбы аб заступніцтве і падзякі ўзносіліся за ўсіх людзей…”

Сёння ў літургіі асаблівым чынам звяртаем увагу на малітву. Яна бывае часам лёгкай, часам цяжкай і пакутнай, да якой трэба доўга сябе заахвочваць. Молімся за Радзіму, за родных, за хворых і церпячых, за сябе, молімся ў цяжкіх справах аб заступніцтве і дапамозе. Але ёсць і тыя, пра каго мы не хочам памятаць у малітве – тыя, хто нас пакрыўдзіў, хто здаецца безнадзейным чалавекам, за ворагаў, за “цяжкіх” начальнікаў на працы і г.д.  Большасць часу памятаем пра гэтых людзей у сваіх асуджальных думках, а варта перамяняць іх у малітву.

Каментарый да літургіі слова

“Не можаце служыць Богу і мамоне”.

Сучасны свет заклікае чалавека да здабывання прыемнасцяў, паляпшэння свайго дабрабыту. Самі па сабе гэта добрыя рэчы – клопат пра матэрыяльны бок жыцця свайго і сваёй сям’і. Шмат дабра і дапамогі нясе нам тэхніка. Тэлевізар – веды пра сітуацыю ў свеце, мікрахвалёўка эканоміць час на разаграванне і прыгатаванне ежы і г.д. Але калі мы гэта ўсё ўжываем у разумных мерах, калі з’яўляемся самі ўласнікамі рэчаў, а не наадварот. Важна, каб нішто не замяняла нам Бога: ні грошы і праца, дзе іх здабываем, ні тэхніка, за якой праводзім часу болей, чым на малітве. Але горш за ўсё пералічанае можа быць толькі адмова ад заўважання гэтых праблемаў. Давайце ж вучыцца разважаць над тым, хто мой Бог і каму я служу.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста ўзнясём нашыя малітвы да Айца Нябеснага

- Просім аб падтрымцы Касцёла і яго ўладаў, каб Дух Святы заўсёды чуваў над імі.
- Даручаем Тваёй любові ўсіх, хто кіруе дзяржавамі, няхай усе іх дзеянні будуць згоднымі з сумленнем.
- Улі ў сэрца людзей міласэрнасць і любоў, каб зразумелі, што войны не з’яўляюцца выйсцем з цяжкіх сітуацый.
- Падтрымай усіх тых, што пакутуе ад ваенных здарэнняў, няхай адчуюць Тваю прысутнасць у жыцці праз дапамогу людзей добрай волі.
- Умацуй хворых і церпячых, каб ахвяроўвалі ўсе свае цярпенні для збаўлення свету.
- Прымі ў сваё Валадарства ўсіх, хто пакінуў гэты свет, каб яны мелі шчасце сузіраць Цябе тварам у твар.
- Благаславі нас, якія сабраліся ля Твайго алтара, каб ніколі ў нас не забракла моцы і жадання прайсці праз вузкую браму збаўлення.

Просім Цябе праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Рэгіна Гасанна Атрашкевіч ОРs

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця