Каментарый да літургіі
Езус Хрыстус прапануе падчас кожнай Эўхарыстыі дар супакою, які мае вялікае значэнне для нас, людзей, якія жывуць у часы хаосу, вайны і канфліктаў. Толькі супакой можа выратаваць нашае жыццё. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення з'явіўся апосталам, прапаноўваючы ім гэты дар. Нам таксама патрэбная такая сустрэча. Мы сабраліся на Імшы, каб умацавацца Целам і Крывёю Хрыста, бо толькі Эўхарыстыя можа даць нам сілы ў барацьбе за мір Божы ўсюды, дзе мы будзем знаходзіцца.
Давайце прызнаем нашую грэшнасць і адкрыем сэрцы на дзеянне Езуса ў нашым жыцці.
Каментарый да літургіі слова
Міласэрнасць — гэта адказ Бога на грэх. Евангелле аб міласэрным Айцу пераконвае нас, што Бог не зацікаўлены знішчэннем чалавека. Але наадварот, Бог у першую чаргу зацікаўлены ў выратаванні з граху. Божая міласэрнасць, аб якой гаворка ў сённяшняй літургіі слова, — яшчэ адзін шанс для чалавека, каб вярнуцца ў дом свайго Айца.
Давайце слухаць слова Божае, што яшчэ раз кажа нам аб прабачэнні і любові Айца да ўсіх нас. Гэта адбываецца тут і цяпер.
Малітва вернікаў
Богу, які дае нам дар любові і міласэрнасці, прадставім нашыя просьбы.
1. Просім, каб Касцёл дапамагаў людзям ісці шляхам да неба.
2. Просім аб дары супакою для ўсяго свету.
3. Просім, каб бацькі перадавалі сваім дзецям перадусім духоўныя каштоўнасці.
5. Просім, каб памерлыя (...), узнагароджаныя за жыццё на зямлі, увайшлі ў радасць Пана.
6. Просім, каб мы, у супрацоўніцтве з Хрыстом, заўсёды былі гатовыя да сустрэчы з Ім і праз Эўхарыстыю мелі сілы для выканання сваіх абавязкаў.
Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё. Просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR