Пошук

16.08.2013 16:01  

Каментарый да літургіі

«Паглядзі на нас, Божа, наш Абаронца», — чуем гэтыя словы ў антыфоне на пачатак святой Імшы. Калі мы адчуваем боязь перад Богам, калі хочам перад Ім схавацца, тады прыпамінаем першых людзей пасля граху. Забываем, што Бог не з’яўляецца нашым вінаватым, але наадварот — Абаронцам. Да Яго заўсёды можам звярнуцца па дапамогу. Калі будзем прасіць з верай, тады атрымаем усё, што нам патрэбна для збаўлення.

Каментарый да літургіі слова

Служэнне Богу не забяспечвае камфортнага і спакойнага жыцця, але часта падвяргае чалавека рызыцы, барацьбе і пераследам. Аб гэтым гаворыцца ў першым чытанні (Ер, 4-6. 8-10). Ерамія прапаведваў слова Божае, нягледзячы ні на каго. Ваеначальнікі, каб пазбавіцца ад яго, абвінавачваюць яго ў падбухторванні людзей супраць цара і, атрымаўшы над ім уладу, кінуць яго ў брудную яму. Тут прарок патануў бы ў балоце, калі б Бог не прыйшоў да яго на дапамогу праз незнаёмца.

У другім чытанні (Гбр 12, 1–4) св. Павел, кажучы аб цвёрдай веры старажытных патрыярхаў і прарокаў, заклікае хрысціян, каб канкурыравалі з імі: “і будзем цярпліва бегчы ў прызначаным для нас змаганні, гледзячы на Езуса”.

Малітва вернікаў


Богу, нашаму найлепшаму Айцу, які дае нам дары, неабходныя для дасягнення збаўлення, прадставім нашыя просьбы:

1. Ойча, просім Цябе, падтрымлівай сваёй ласкай Айца Святога Францішка і адары яго дарам мудрасці ў кіраванні Касцёлам. Цябе просім...
2. Паглядзі на пераследаваных хрысціян і дай ім здольнасць мужна вызнаваць веру. Цябе просім...
3. Адары дарам растаропнасці і разпазнання кіруючых дзяржавамі, каб з ахвярай служылі людзям. Цябе просім...
4. Адары ўсіх памерлых узнагародай за жыццё на зямлі — прабываннем у небе. Цябе просім...
5. Дай нам трывалую надзею пасярод выпрабаванняў, якія нясе жыццё. Цябе просім...
Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё, просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця