Каментарый да літургіі
Эўхарыстыя — гэта вяршыня Божай любові. Божая любоў не ведае меры. Творца дае нам любоў і чакае, што мы таксама адкажам на Яго любоў. Нядзеля — гэта дзень, калі асаблівым чынам набліжаемся да любові, да Бога. Удзел у святой Імшы і прыняцце святой Камуніі з’яўляецца выразам нашай любові да Бога. Мы робім гэта ў духу платы за свае грахі і грахі свету.
У пачатку Эўхарыстыі папросім прабачэння ў Бога за ўсе нашы грахі, якія аддаляюць нас ад Яго.
Каментарый да літургіі слова
Толькі прыняцце Езуса, які з’яўляецца найбольшым дабром і любоўю, можа гарантаваць чалавеку шчасце. Выбар Езуса — гэта выбар шчасця, якое не праходзіць тут, на зямлі, але трывае назаўжды.
Дазвольце Езусу ўвайсці ў нашае жыццё, як гэта зрабіў Абрагам у першым чытанні і Марта і Марыя ў сённяшнім Евангеллі. Толькі тады мы зможам сказаць, што мы шчаслівыя, таму што мы выбралі тое, што самае дарагое, — Езуса, які ёсць Любоў.
Малітва вернікаў
Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, узнясём з пакорай нашыя просьбы:
1. Молімся за Касцёл святы, каб паказваў усяму свету дарогу да Праўды, якой з’яўляецца наш Пан — Езус Хрыстус. Цябе просім...
2. Молімся за Айца Святога Францішка, біскупаў і святароў, каб, асвечаныя святлом Духа Святога, набліжалі людзей да Бога. Цябе просім...
3. Молімся за моладзь, якая перажывае Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра, каб, узмоцненыя дарам малітвы і супольнасці, з адвагай крочылі за Хрыстом. Цябе просім...
4. Молімся аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця, каб Добрая Навіна была абвешчана ўсім народам. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб Бог аказаў ім сваю міласэрнасць і дазволіў прабываць ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
6. Молімся за нас, прысутных пры алтары Пана, каб мы заўсёды былі верныя Богу. Цябе просім...
Пане, наш Божа, які няспынна адорваеш нас сваімі ласкамі, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.
С. Людміла Леўдаровіч MChR
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVI Звычайную нядзелю, Год С (21 ліпеня)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .