Пошук



У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 1

Асуджаны на смерць

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ты асуджаны на смерць. З самага нараджэння. А якой будзе гэтая смерць, залежыць ад таго, якім будзе тваё жыццё.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 2

Прыняцце крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Кожны мае які-небудзь крыж. Адзін чалавек прымае яго свядома, другі — несвядома. Хтосьці — пратэстуючы, нехта — з пакораю. Хтосьці — з радасцю, нехта, можа, з пагардаю. А як ты прымаеш свой крыж?

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 3

Першае падзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Здавалася табе, што ты мацнейшы. Што дасі сабе рады ў любых абставінах. Што справішся з усімі цяжкасцямі. І ты моцна здзівіўся, калі ўпаў на зямлю.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 4

Маці

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Напэўна, не хацеў бы ты сустрэць сваю маці ў той момант, калі церпіш. Ты не хочаш, каб яна бачыла, што ты прыніжаны, пераможаны, каб бачыла, як ты пакутуеш. Але ці ёсць штосьці лепшае, чым сустрэць тую, якая ўсё разумее, якае цябе любіць, якая ніколі не будзе пагарджаць табою і ніколі не пакіне цябе?

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 5

Кірынэец

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Можа, ты нават не ведаў чалавека, які неспадзявана дапамог табе. Можа, ты нават не хацеў, каб ён дапамагаў. Можа, табе хацелася б, каб ён не ўмешваўся ў тваё жыццё, бо ты справішся і сам. А потым паміж табою і ім узнікла глыбокая прыязнасць.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
aСтацыя 6

Вераніка

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

А калі ўсе плявалі на цябе, білі, зневажалі, з’явілася Вераніка, якая бескарысліва стала ў тваю абарону. Знайшоўся чалавек, які цябе заўважыў, зразумеў, пашкадаваў. Не забудзь пра яго. Гэта скарб.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 7

Другое падзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Здавалася, што ты ў бяспецы. Што з дапамогаю твайго Кірынэйца, абапіраючыся на любоў маці, на шчырую прыязнасць Веранікі, ты дасі рады ў сваім жыцці. Але ты зноў падаеш. І будзеш падаць яшчэ — і ў трэці раз, і ў чацвёрты, і ў дзесяты, — але дзякуючы іх дапамозе, парадзе, падтрымцы ты будзеш падымацца і ісці далей.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 8

Спачуванне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ты не хочаш спачування? Адмаўляешся ад яго, настойліва просіш, каб ніхто не плакаў па табе? Ты лічыш, што табе не патрэбныя чужыя слёзы і спачуванне, калі ты церпіш пакуты? Не адкідай чалавечай спагады. Ва ўсялякім разе не пагарджай спачуваннем, якое выказваюць табе людзі.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 9

Трэцяе падзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ты падаеш ад слабасці? Ці са страху, што наблізілася апошняя хвіліна? Кожны баіцца смерці. Кожны хацеў бы пажыць яшчэ. Радавацца сонцу, небу, ветру, лясам, лугам, людзям. Таму не здзіўляйся сабе.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 10

Езус аголены

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Табе здавалася, што аголенасць не прынясе табе ўжо прыкрасці. Аднак абражана твая чалавечая годнасць. Табе сорамна на абследваннях, на працэдурах, перад аперацыяй. Саромеешся перад людзьмі, якія ўспрымаюць цябе як рэч, як прадмет.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 11

Прыбіты да крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ужо ані рукою, ані нагою, ані нават галавою не можаш паварушыць. Бездапаможны, знясілены, змучаны такім вялікім цярпеннем, што ты ўжо ні на што не здольны. Але ўсё ж такі маеш надзею, што можа станецца цуд і ты ўратуешся ад смерці.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 12

Смерць

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Ты памрэш. Не праклінай ані таго, хто цябе прыбіў, ані Бога, ані сябе. Чакай Пана так, як чакалі свайго Абранніка мудрыя панны з лямпамі ў руках. Чакай Яго, як добрыя слугі, з паходнямі ў руках, чакалі Пана, які вяртаецца з вяселля. Ён ужо набліжаецца да цябе, ужо бачыш ззянне і Яго шырока распасцёртыя рукі...

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 13

Зняты з крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Тваё мёртвае цела застанецца, а ты будзеш ужо на другім баку. У акіяне цішыні, спакою, любові — у самым Богу. Будзеш ужо разам з тымі тваімі блізкімі, якія апярэдзілі цябе ў дарозе да твайго неба. Ты з замілаваннем назіраеш, як твае блізкія абмываюць тваё цела, апранаюць, кладуць у труну. Як яны моляцца пры тваёй труне ў касцёле. Як нясуць яе на могілкі...

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aСтацыя 14

Магіла

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

Будуць прыходзіць да тваёй магілы ў дзень Усіх Святых, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, у гадавіну смерці ці пахавання. А часам і ў звычайны дзень. Бо ты стаіш цяпер, як пілігрым з далёкай дарогі, запылены і ўвесь у брудзе, перад брамаю Божага палаца. Табе патрэбны іх малітвы, іх святасць, іх ахвяры, якія б змылі з цябе ўвесь бруд. Ты не выйшаў з гэтай зямлі так, як выходзяць святыя мучанікі. Шмат чаго на тваім сумленні. Праз малітву блізкіх людзей ты ўдасканальваешся. Яны дапамагаюць табе зразумець, палюбіць, стаць сапраўды чыстым.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

aКаб атрымаць адпуст, памолімся ў інтэнцыі Святога Айца:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Паводле кнігі «Крыжовы шлях: разважанні для моладзі»
© «Pro Christo» 2005.

Абноўлена 05.06.2017 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа