Пошук

05.07.2016 18:11  

У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы.

У сувязі з гэтым ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі хачу нагадаць каталіцкім вернікам, што вышэйзгаданае Брацтва не знаходзіцца ў кананічнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, і таму нельга прымаць удзел у арганізаваных ім набажэнствах і рэкалекцыях.

Адначасова заахвочваю да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання Брацтва св. Пія Х ва ўлонне Каталіцкага Касцёла.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця